18 траўня 2024, Субота, 21:34
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Патрыёты правялі мітынг з нагоды гадавіны Слуцкага збройнага чыну

5

Блізу 150 чалавек узялі ўдзел у шэсці і мітынгу з нагоды 96-й гадавіны Слуцкага збройнага чыну.

Актывісты наведалі месцы, звязаныя з гісторыяй Слуцкага збройнага чыну: Грозава, Семежава і Вызна (Чырвоная Слабада). У аб'ездзе памятных месцаў удзельнічала блізу 80 чалавек. У рамках мерапрыемства сем актывістаў «Маладога фронту» прынялі прысягу на вернасць Беларусі, паведамляе БелаПАН.

ФОТА: RFE/RL

«Слуцкае паўстанне – адна з найбольш важных датаў у беларускім нацыянальным календары, – адзначыў Янукевіч. – Менавіта героі Случчыны з'яўляюцца прыкладам гісторыі, калі беларусы са зброяй баранілі сваю незалежнасць, незалежнасць сваёй зямлі, сваю нацыянальную годнасць. Гэта было гераічнае паўстанне, шанаваць і адзначаць яго – гэта наш маральны абавязак».

ФОТА: RFE/RL

«Памяць пра сапраўдных герояў Беларусі павінна жыць у грамадстве, каб павялічвалася нацыянальная ідэнтычнасць беларусаў, каб новыя пакаленні выхоўваліся на годных прыкладах, каб было каму абараняць сёння і ў будучыні нашую зямлю», – дадаў ён.

Шэсце прайшло па вуліцы Леніна да гарадскога парку, дзе потым адбыўся мітынг.

Слуцкі збройны чын 1920 года быў спробай абароны незалежнасці Беларусі. Цягам месяца, у лістападзе – снежні, ваенныя атрады, сфармаваныя на Случчыне пераважна з мясцовых вяскоўцаў, аказвалі супраціў войскам Саветаў.

ФОТА: RFE/RL
Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках