27 красавiка 2024, Субота, 1:30
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Камянецкім раёне пашкоджанае газавае сховішча

У Камянецкім раёне пашкоджанае газавае сховішча

У Камянецкім раёне вядуцца працы ліквідацыі наступстваў пашкоджання арматуры на свідравіне падземнага сховішча газу.

Пра гэта паведамілі ў МНС Беларусі.

Увечары 27 лістапада паступіла паведамленне аб пашкоджанні запорнай арматуры з наступным адкрытым фантанаваннем газавадзяной сумесі без гарэння на свідравіне Прыбугскага падземнага сховішча газу ля вёскі Воўчын Камянецкага раёна Берасцейскай вобласці.

Свідравіна з 18 лістапада знаходзіцца на рамонце. Пацярпелых няма, канцэнтрацыя газу ў паветры не перавышае гранічна дапушчальную норму. Праводзяцца работы прадухілення ўзгарання газу.

На месцы здарэння знаходзяцца аварыйныя брыгады МНС і прадпрыемствы. Вядуцца работы спынення выхаду газавадзяной сумесі і рамонт запорнай арматуры. Працуе абласная камісія надзвычайных сітуацый.

Прычына пашкоджання высвятляецца, удакладнілі ў МНС.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках