18 траўня 2024, Субота, 8:35
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Сяброўка збітай начальнікам Баранавіцкай ДАІ: Ён не проста ехаў, а ляцеў

29
Сяброўка збітай начальнікам Баранавіцкай ДАІ: Ён не проста ехаў, а ляцеў

Сталі вядомыя падрабязнасці трагічнага здарэння са слоў відавочцаў.

«Вольга працавала сацыяльнай работніцай, даглядала за пажылымі людзьмі, інвалідамі. Такі чалавек, што наогул ні з кім ніколі не канфліктаваў», распавяла euroradio.fm Алена, найлепшая сяброўка загінулай.

Рэзананснае ДТЗ здарылася ў суботу 26 лістапада каля вёскі Дарава Ляхавіцкага раёна. Вольга Стралкоўская выйшла з легкавога аўтамабіля, які спынілі інспектары ДАІ. Яе збіў іншы аўтамабіль, якім кіраваў дзейны кіраўнік Баранавіцкай ДАІ, Андрэй Ваўкавыцкі. У ягонай крыві выявілі тры праміле алкаголю. Для пазбаўлення пасведчання дастаткова дозы ў дзесяць (!) разоў меншай - 0,3 праміле.

У панядзелак, 28 лістапада Вольгу адпявалі ў Кафедральным саборы Слуцка. Жанчыне было 36 гадоў. Яна гадавала дваіх дзяцей. Дачцэ - 16, сыну - 6.

«Я сама пакуль не разумею ўсяго, што адбылося. Іх спынілі інспектары ДАІ, у грамадзянскага мужа Вольгі не было пасведчання, - прадаўжае сяброўка загінулай. - Яна хацела папрасіць супрацоўнікаў, каб даравалі, каб адпусцілі, бо грошай не стае, а дома двое дзяцей. І што такога больш не паўторыцца. Наколькі мне вядома са слоў яе грамадзянскага мужа, яе збілі менавіта на пешаходным пераходзе. Гэта бачылі супрацоўнікі ДАІ. Той, хто гэта зрабіў, не проста ехаў, а ляцеў, імчаўся...»

У той жа час старшы інспектар у асаблівых даручэннях управы ДАІ МУС Ганна Банадык паведамляе, што жанчына пераходзіла дарогу па-за пешаходным пераходам.

Наезд адбыўся ў цёмны час сутак (блізу 20.50). Дагэтуль невядома, ці ўжылі інспектары ДАІ ўсе неабходныя захады, каб іх экіпаж на дарозе быў добра бачны.

Следчы камітэт пачаў крымінальную справу за парушэнне правілаў у стане ап'янення, што пацягнула смерць чалавека (артыкул 317, частка 4 Крымінальнага кодэкса). Падазраванага Ваўкавыцкага, хутчэй за ўсё, змесцяць у следчы ізалятар. Зразумела, што з ДАІ яго звольняць.

Загінулую пахаваюць на яе радзіме ў Стоўбцах. Як кажуць яе сябры, Вольга падтрымлівала нармальныя стасункі з яе былым мужам, таму дзеці, хутчэй за ўсё, застануцца з ім.

Напісаць каментар 29

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках