16 траўня 2024, Чацвер, 3:28
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Януковіч стаў абузай для Крамля

1
Януковіч стаў абузай для Крамля
ВІКТАР ЯНУКОВІЧ
ФОТА: REUTERS

З улікам фармавання новай адміністрацыі Трампа, у РФ спрабуюць вярнуць палітычны дыялог перыяду 2014 года.

У панядзелак, 28 лістапада адбылося відэаапытанне экс-прэзідэнта Украіны Віктара Януковіча, які даваў паказанні ў якасці сведкі. Допыт доўжыўся блізу чатырох гадзін. InfoResist звярнуўся да экспэртаў з пытаннем аб тым, як яны ацэньваюць гэты допыт.

Як распавёў палітолаг Андрэй Залатароў, у гэтым допыце можа быць некалькі фактараў.

«Расейскі бок спрабуе пачаць сваю гульню, а допыт Януковіча кладзецца ў яе кантэкст. З іншага боку, беркутаўцы і сваякі загінулых Нябеснай сотні з'яўляюцца для Януковіча разменнай манетай і гэта было добра відаць», — сказаў Залатароў.

Акрамя таго, гэты допыт з'яўляецца дзеяннем палітычным, бо былі асцярогі, што Януковіч з пазіцыі сведкі паспрабуе стаць абвінаваўцам і заявіць аб злачынстве.

«Для таго, каб гэта перабіць, і быў выкарыстаны момант. Разам з тым, фактар еўрапейскіх судоў таксама стварае небяспечны прэцэдэнт, аб якім мы можам пашкадаваць. Хоць асабліва ён нічога новага не сказаў. Пасля яго выступу прыхільнікі Антымайдана будуць яго ненавідзець, бо ён аказаўся нікчэмным», — падкрэсліў палітолаг.

Як лічыць палітычны экспэрт Руслан Бортнік, допыт Януковіча добра кладзецца ў расейска-ўкраінскі палітычны тэхналагічны праект.

«Украінская ўлада спрабуе развязаць пытанне з 20 лютага, калі будзе трэцяя гадавіна гібелі «Нябеснай сотні». Камандзе Януковіча гэта таксама нейкім чынам выгадна, бо на свет Божы выйшаў не толькі Януковіч, але і Андрэй Клюеў, і Мікалай Азараў. Яны ва ўсякім выпадку спрабуюць паправіць свой імідж і рыхтуюць масты для вяртання ва Украіну, таму яны не асабліва крытыкуюць уладу», — адзначыў Бортнік.

Што тычыцца Расеі, то яна, са слоў экспэрта, уключыла «машыну часу».

«З улікам фармавання новай адміністрацыі Трампа яны спрабуюць вярнуць палітычны дыялог перыяду 2014 года. Вось гэта ўсё супала. Але асабліва ўражання ад відэаапытання я не ўбачыў. Юрыдычнай навізны ніякай я не ўбачыў», — падкрэсліў Бортнік.

У сваю чаргу палітолаг Уладзімір Цыбулька ўпэўнены, што Крэмль проста стаміўся ад Януковіча і спрабуе нейкім чынам ад яго пазбавіцца.

«Крэмль таксама спрабуе ўнесці хоць нейкую нервовасць у кіеўскую палітыку, а акрамя таго, спрабуе замбаваць грунт і вярнуць Януковіча на акупаваныя тэрыторыі. А ў далейшым аддаць гэтыя тэрыторыі Украіне. Сам Януковіч ім бескарысны і нецікавы», — сказаў Цыбулька.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках