19 траўня 2024, Нядзеля, 7:15
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Старшыня калгасу, дзе загінула школьніца: Я не ведаю, што яна там рабіла

33
Старшыня калгасу, дзе загінула школьніца: Я не ведаю, што яна там рабіла

Старшыня гаспадаркі «Усход-агра» заяўляе, што не ведаў пра прыезд дзяцей на «бульбу».

Старшыня гаспадаркі «Усход-агра» Аляксандр Жыгарэнка заяўляе, што не ведаў пра прыезд дзяцей на «бульбу». Гэта вынікае з ягонага адказу на судзе, які разглядае пазоў бацькоў з просьбай выявіць факт працоўных стасункаў паміж іх дачкою і гаспадаркай, дзе загінула васьмікласніца, перадае ."Еўрарадыё".

На думку старшыні гаспадаркі,вядро бульбы, якое павінны былі даць Вікторыі Папчэні, не сведчыць аб аплаце працы.

Таксама ён заявіў, што да працы дапускалі ўсіх, хто прыязджаў на поле гаспадаркі.

Як паведамлялася раней, 29 верасня падчас збору бульбы ў Маладзечанскім раёне загінула 13-гадовая школьніца Вікторыя Папчэня: дзяўчынка трапіла на полі пад МАЗ.

У судзе Маладзечанскага раёна праходзіць судовы працэс, на якім бацькі дзяўчынкі дамагаюцца, каб здарэнне прызналі няшчасным выпадкам на вытворчасці. Вынесці такую пастанову можа толькі суд, бо згодна з беларускім законам працоўныя стасункі пачынаюцца толькі з 14 гадоў.

Бацькі загінулай намагаюць на тым, што яе ўзялі на працу і паабяцалі за дзень працы заплаціць вядро бульбы. Юрыдычную дапамогу бацькам надае незалежны прафзвяз РЭП

Напісаць каментар 33

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках