14 траўня 2024, aўторак, 5:06
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Захарчанка ўручыў Ахлабысціну пашпарт грамадзяніна «ДНР»

36
Захарчанка ўручыў Ахлабысціну пашпарт грамадзяніна «ДНР»
Іван Ахлабысцін

На цырымоніі ўручэння новаспечаны «грамадзянін» пракрычаў «Слава расейскаму свету!»

Расейскі актор Іван Ахлабысцін стаў грамадзянінам самаабвешчанай Данецкай народнай рэспублікі. Пра гэта паведамляе «Новая газета» са спасылкай на інфармацыйнае агенцтва сепаратыстаў.

Кіраўнік «ДНР» Аляксандр Захарчанка на афіцыйнай цырымоніі зачытаў прысутным заяву актора на выдаванне яму грамадзянства і пад апладысменты ўручыў яму пашпарт.

«Слава «Данецкай народнай рэспубліцы», слава расейскаму свету», — сказаў Ахлабысцін.

Раней стала вядома, што Ахлабысьцін падчас выступлення ў Растове-на-Доне, прама на сцэне напісаў прашэнне аб грамадзянстве на імя кіраўніка «ДНР».

Нагадаем, што з 2014 года Ахлабысціну забаронены ўезд на тэрыторыю Украіны, а камісія ў пытаннях распаўсюджвання і дэманстрацыі фільмаў пры Дзяржкіно Украіны забараніла паказваць на Украіне 71 фільм і тэлесерыял з удзелам Ахлабысціна.

Актор таксама ўключаны ў «чорны спіс» дзеячаў культуры, які, паводле версіі ўкраінскага Мінкульта, пагражае нацыянальнай бяспецы краіны. Акрамя Ахлабысціна, у спіс уключаны Алег Газманаў, Іосіф Кабзон, Сяргей Бязрукаў, Міхаіл Баярскі, Мікалай Растаргуеў, Іван Ахлабысцін, Міхаіл Парэчанкаў, Рыгор Лепс, Жэрар Дэпардзье і іншыя.

Напісаць каментар 36

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках