6 траўня 2024, панядзелак, 18:12
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

На Гарадзейскім цукровым камбінаце начальнік зваліўся ў ёмістасць з кіпенем

30
На Гарадзейскім цукровым камбінаце начальнік зваліўся ў ёмістасць з кіпенем

50-гадовы начальнік вытворчасці наважыў высветліць прычыну няспраўнасці абсталявання.

На Гарадзейскім цукровым камбінаце начальнік вытворчасці зваліўся ў ёмістасць з кіпенем. Ён жывы, знаходзіцца ў рэанімацыі. Паводле неафіцыйнай інфармацыі атрымаў сур'ёзныя апёкі, блізу 90% цела.

Адміністрацыя завода інцыдэнт не каментуе. «Пішыце афіцыйны запыт, для прэсы казаць нічога не буду», - паведаміла nn.by Кацярына Няклюй, намесніца дырэктара ў сацыяльных пытаннях.

Паводле інфармацыі журналістаў, пацярпелы - 50-гадовы начальнік вытворчасці - палез высвятляць прычыну няспраўнасці абсталявання. У гэты час у ёмістасці, куды ўпаў мужчына, кіпеў бураковы сок.

Адбылося гэта 24 лістапада блізу 22.00. Мужчыну забрала хуткая дапамога, спачатку яго адвезлі ў мясцовую лякарню, а на наступны дзень перавялі ў Менск, у Рэспубліканскі апёкавы цэнтр.

Напісаць каментар 30

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках