2 траўня 2024, Чацвер, 22:01
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Краіны АПЕК дамовіліся скараціць здабычу нафты

16
Краіны АПЕК дамовіліся скараціць здабычу нафты

Прадстаўнікі краін - чальцоў АПЕК на перамовах у Вене дамовіліся аб зніжэнні нафтаздабычы на 1,2 мільёна барэляў за суткі.

Аб дамоўленасці, якую ўдалося дасягнуць на міністэрскай сустрэчы чальцоў АПЕК, піша РБК.

Здабыча будзе скарочаная на 1,2 млн бар за суткі. Паводле апошніх звестак АПЕК, пададзеных у дакладзе арганізацыі 11 лістапада, за кастрычнік сярэднесутачная здабыча нафты складала 33,64 млн бар за суткі.

Паводле стану на 17:00 мск каціроўкі на лютаўскія ф'ючэрсы нафты маркі Brent складалі $51,20 за барэль, WTI - $48,84.

Пагадненне таксама будзе ўключаць скарачэнне нафтаздабычы прыкладна на 600 тысяч барэляў за суткі краінамі, якія не ўваходзяць у АПЕК. Раней крыніца Reuters паведамляў, што АПЕК чакае ад Расеі скарачэння здабычы на 400 тысяч барэляў на суткі, што, на думку расейскага боку, з'яўляецца «некалькі празмернай лічбай». Іранскі міністр нафты Біджан Зангане напярэдадні перамоваў казаў, што Расея гатова скараціць аб'ём здабычы, калі чальцы АПЕК прыйдуць да пагаднення.

Краінам АПЕК удалося дамовіцца аб зніжэнні здабычы нафты ўпершыню з 2008 года. Тады АПЕК дамовілася аб зніжэнні здабычы на 2,2 млн барэляў на суткі, што стала самым буйным зніжэннем у гісторыі картэлі. Папярэдняя дамоўленасць аб зніжэнні здабычы была дасягнутая ў канцы верасня ў Алжыры - тады гаворка ішла аб зніжэнні здабычы да 32,5-33 млн барэляў за суткі.

Напісаць каментар 16

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках