18 траўня 2024, Субота, 16:35
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Вонкавая дзяржаўная запазычанасць Беларусі вырасла да $13,5 мільярда

4
Вонкавая дзяржаўная запазычанасць Беларусі вырасла да $13,5 мільярда

З пачатку года вонкавая дзяржаўная запазычанасць вырасла на 8,2%.

Дзяржаўная запазычанасць Беларусі на 1 лістапада склала 35,5 млрд дэнамінаваных рублёў і павялічылася ў параўнанні з пачаткам 2016 года на 2,6 млрд рублёў, або на 8%, піша tut.by са спасылкай на Мінфінансаў.

Вонкавая дзяржаўная запазычанасць паводле стану на 1 лістапада склала 13,5 млрд даляраў, павялічыўшыся з пачатку года на 1,019 млрд даляраў (з улікам курсавых розніц), або на 8,2%.

Паводле звестак Мінфінансаў, за 10 месяцаў 2016 года былі прыцягнутыя вонкавыя дзяржаўныя пазыкі на суму 1,614 млрд даляраў.

Напрыклад, 800 млн даляраў ад Еўразійскага фонду стабілізацыі і развіцця, 393,2 млн - урада і банкаў Расеі, 313,2 млн - кітайскіх банкаў, 105,5 млн - Сусветнага банка, за 1,8 млн - Еўрапейскага банка рэканструкцыі ды развіцця і паўночнага Інвестбанка.

Унутраная дзяржаўная пазыка паводле стану на 1 лістапада склала 9,8 мільярда рублёў, павялічыўшыся з пачатку года на 0,1 рублёў (з улікам курсавых розніц), або на 0,1%. У параўнанні з кастрычнікам унутраная дзяржаўная пазыка знізілася на 0,3 рублёў.

Выдаткі на абслугоўванне дзяржпазыкі ў 2017 годзе вырастуць да 2,5 млрд рублёў, у тым ліку, абслугоўванне вонкавай пазыкі будзе каштаваць 1,7 млрд рублёў. Агулам на выплату дзяржаўнай пазыкі ў рэспубліканскім бюджэце прадугледжана 5,2 млрд, у тым ліку вонкавай дзяржпазыкі - 2,3 млрд рублёў, унутранай - 2,9 млрд рублёў.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках