16 траўня 2024, Чацвер, 3:55
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Беларуская біятланістка зрабіла сенсацыю на першым этапе Кубка свету

7
Беларуская біятланістка зрабіла сенсацыю на першым этапе Кубка свету
ФОТА: ДЗЯНІС КАСЦЮЧЭНКА, БЕЛАРУСКАЯ ФЕДЭРАЦЫЯ БІЯТЛОНА

Дар'я Юркевіч стала трэцяй у індывідуальнай гонцы на 15 кіламетраў.

Беларуская біятланістка Дар'я Юркевіч зрабіла сенсацыю на першым этапе Кубка свету, заняўшы трэцяе месца ў індывідуальнай гонцы на 15 кіламетраў.

Біятланісткам моцна перашкаджаў парывісты вецер, але Юркевіч, якая стартавала пад першым нумарам, падолела яго, стаўшы адзінай з 101 удзельніцы, хто справіўся з усімі 20 мішэнямі, паведамляе tut.by.

Апярэдзіць яе ў фінішным пратаколе змаглі толькі немка Лаўра Дальмаер (0+1+0+1) і французка Анаіс Бескон (0+0+0+1), якая саступіла першае месца на апошнім коле.

На жаль, для іншых беларусак гонка склалася не найлепшым чынам. Надзея Скардзіна (2+1+1+2) стала 43-й, Ірына Крыўко (2+2+3+0) - 46-й, Анастасія Кінунэн (0+3+3+1) - 72-й, Крысціна Ільчанка (1+4+1+4) - 85-й.

1. Дальмаер (Нямеччына) — 46.14,0 (2 пудлы)

2. Бескон (Францыя) — +15,8 (1)

3. Юркевіч (Беларусь) — +1.17,0 (0)...

43. Скардзіна (Беларусь) — +6.29,8 (6)...

46. Крыўко (Беларусь) — +6.51,1 (7)...

72. Кінунэн (Беларусь) — +8.39,5 (7)...

85. Ільчанка (Беларусь) — +11.19,3 (10)

У пятніцу індывідуальная гонка на 20 кіламетраў чакае мужчын. Беларусь прадставяць Сяргей Бачарнікаў, Уладзімір Чапелін, Максім Варабей і Раман Ялетнаў.

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках