3 траўня 2024, Пятніца, 20:26
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Мінабароны Польшчы аснасціць войска тысячамі беспілотнікаў

Мінабароны Польшчы аснасціць войска тысячамі беспілотнікаў
Фота: PAP/Tomasz Gzell

Антоні Мацярэвіч анансаваў набыццё дронаў для аператыўных войскаў і войскаў тэрытарыяльнай абароны.

Міністр абароны Польшчы Антоні Мацярэвіч анансаваў набыццё дронаў для аператыўных войскаў і войскаў тэрытарыяльнай абароны. Кіраўнік Мінабароны ўзяў удзел у дэманстрацыі сучасных праектаў польскіх беспілотных лятальных апаратаў у Вайсковым тэхнічным інстытуце ўзбраення ў ваколіцах Варшавы, паведамляе «Радыё Польшча».

Са словаў польскага міністра, войскі будуць аснашчаныя як баявымі беспілотнікамі, так і дронамі для назірання.

«Я маю намер купіць столькі, колькі неабходна для кожнага з тыпаў войскаў. Гэта зброя, калі казаць пра дроны, з'яўляецца масавай. Яе эфектыўнасць залежыць ад колькасці. Таму мы кажам пра тысячы адзінак», - сказаў ён.

Антоні Мацярэвіч дадаў, што аснашчэнне войскаў дронамі адбудзецца цягам года. Паводле ягоных слоў, менавіта столькі часу неабходна для сканчэння падрыхтоўкі і запуску масавай вытворчасці беспілотных лятальных апаратаў.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках