18 траўня 2024, Субота, 21:49
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Прэзідэнт Кыргызстана запатрабаваў прыбраць з краіны вайсковую базу РФ

5
Прэзідэнт Кыргызстана запатрабаваў прыбраць з краіны вайсковую базу РФ
АЛМАЗБЕК АТАМБАЕЎ

Кыргызстан будзе будаваць сваю абарону на нацыянальных узброеных сілах.

Прэзідэнт Кыргызстана Алмазбек Атамбаеў заявіў, што расейская вайсковая база будзе выведзена з краіны пасля заканчэння тэрміну дамовы. Пра гэта ў чацвер, 1 снежня, ён сказаў падчас прэс-канферэнцыі ў Бішкеку, паведамляе агенцтва «АКИпресс».

«Мы з Расеяй заўсёды будзем стратэгічнымі партнёрамі, але Кыргызстан у будучыні павінен абапірацца і спадзявацца толькі на свае ўзброеныя сілы, а не на базы Расеі, Амерыкі ці іншай краіны. Мы павінны будаваць сваё войска», — заявіў Атамбаеў.

Ён дадаў, што пагадненне аб размяшчэнні расейскай вайсковай базы ў Кыргызстане было падпісана былым прэзідэнтам краіны Курманбекам Бакіевым у 2009 годзе. Першапачатковы тэрмін дзеяння дакумента заканчваўся ў 2016 годзе. Паводле дамовы, сёлета ён мог быць падоўжаны на 49 гадоў, затым тэрмін мог працягвацца кожныя 25 гадоў. «Мы пакінулі толькі на 15 гадоў... Гэта каштавала мне нерваў, гэта не падабалася многім расейскім міністрам, але ў гэтым пытанні я знайшоў разуменне Уладзіміра Пуціна», — адзначыў Атамбаеў.

Аб'яднаная расейская авіяцыйная база Кант размешчана ў прыгарадзе Бішкека. Яна з'яўляецца авіяцыйным кампанентам Калектыўных сіл хуткага разгортвання і ўдзельнічае ў забеспячэнні бяспекі паветранай прасторы дзяржаў АДКБ. На ўзбраенні маюцца штурмавікі Су-25 і гелікоптэры Мі-8.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках