7 траўня 2024, aўторак, 6:50
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Новая зорка біятлона Дар'я Юркевіч падзарабляе манікюрам

5
Новая зорка біятлона Дар'я Юркевіч падзарабляе манікюрам

Яшчэ летась Дар'я не была ўпэўненая, што яе спартовая кар'ера будзе працяглай.

У апошні дзень восені свет даведаўся аб новай зорцы беларускага біятлона — 28-гадовай Дар'і Юркевіч.

Яна здабыла бронзу ў індывідуальнай гонцы на этапе Кубка Свету ў Эстэрсундзе.

Адстралялася на нуль пры такіх пагодных варунках, калі нават знакамітая Кайса Макарайнэн зрабіла сем пудлаў.

Але яшчэ летась Дар'я не была ўпэўненая, што яе біятлонная кар'ера будзе працяглай. І быў у яе запасны варыянт — нэйл-дызайн, паведамляе «Еўрарадыё».

Дагэтуль у сацыяльных сетках ёсць супольнасць «Дар'я Юркевіч/Манікюр, педыкюр. Менск». Там біятланістка пазначаная як «майстар».

Там выстаўленыя ўзоры работ. Але не паказаныя кошты. Сярод удзельнікаў супольнасці пераважна сябры і прыхільнікі Дар'і. Колькі каштуе такі манікюр, ніхто не прызнаецца: «Звяртайцеся ў нашу прэс-службу».

Хоць часцей за ўсё біятланісткі знаходзяцца на спаборніцтвах і зборах, падпрацоўка, мабыць, не бывае лішняй. Адна з калегаў Юркевіч у нацыянальнай камандзе кажа, што далёка не ўсе беларускія лыжніцы фінансава забяспечаныя: «Ёсць вынік — ёсць грошы, няма выніку — няма грошай».

Летась на старонцы ў сацсетках «Біятлон online» Юркевіч адказвала на пытанні заўзятараў. У кожным чацвёртым адказе яна згадвала пра манікюр: што вельмі любіць яго рабіць калегам па камандзе ў вольны час, што звязала б сябе з гэтай справай, калі б не біятлон.

Але відавочна, што бронза ў Эстэрсундзе надоўга адсуне памкненні Дар'і зарабляць манікюрам, а не спортам. Пакуль матэрыял рыхтаваўся да публікацыі, супольнасць «Дар'я Юркевіч/Манікюр, педыкюр. Менск» зрабілі закрытай і перайменавалі.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках