26 красавiка 2024, Пятніца, 6:33
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Радзівілы сярод нас

1
Радзівілы сярод нас

Чым займаюцца прадстаўнікі славутага беларускага роду Радзівілаў у наш час?

Варта ўзгадаць знакаміты беларускі род, як на памяць прыходзіць шэраг гістарычных фігур: Уршуля Радзівіл, Барбара Радзівіл, Мікалай Чорны, Мікалай «Рыжы», Міхал Казімір «Рыбанька», «Пане Каханку» і шмат іншых.

Але што было пасля Леона Радзівіла – апошняга нясвіжскага ардынатара? Няўжо прадстаўнікі вялікага беларускага роду раз'ехаліся па еўрапейскіх краінах і нідзе сябе больш не праявілі? Адказ на гэтае пытанне – у новай інфаграфіцы «Белсату».

Сярод найбольш прыкметных Радзівілаў ХХ стагоддзя можна ўзгадаць наступных:

Леон Канстанцін Радзівіл – унук французскага мільярдэра Франсуа Блана, стрыечны брат прынцэсы Мары Банапарт. Быў сябрам Марсэля Пруста, які зрабіў яго прататыпам персанажа свайго рамана «У пошуках страчанага часу».

Кацярына Радзівіл атрымала рэпутацыю аферысткі ды хацела быць пісьменніцай. Менавіта аб ёй Пікуль напісаў апавяданне «Дама з Гоцкага альманаха».

Станіслаў Альбрэхт Радзівіл, мабыць, адзін з найбольш прыкметных прадстаўнікоў Радзівілаў сучаснасці. Быў павераным у справах польскага ўрада ў выгнанні ў Лізе Нацый, дэлегатам Польскага Чырвонага Крыжа, гандляром нерухомасці. Узначальваў авіякампанію «Olympic Airways». Сярод ягоных сяброў такія асобы, як Джон Кэнэдзі, Арыстоцель Анасіс, а таксама Уінстан Чэрчыль і Трумэн Капотэ.

Ягоны сын Энтані Радзівіл вядомы як амерыканскі тэлевізійны кінарэжысёр, аўтар праграм, журналіст. Двойчы быў намінаваны на прэмію Эмі. Цікавым фактам з'яўляецца тое, што ён быў пляменнікам Жаклін Кэнэдзі.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках