27 красавiка 2024, Субота, 8:11
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Кітайцы пабудавалі мудрагелісты жылы комплекс

5
Кітайцы пабудавалі мудрагелісты жылы комплекс
ФОТА З САЙТА TWITTER.COM

У горадзе Бэйхай на паўднёвым узбярэжжы Кітая завершана першая фаза будаўніцтва жылога комплексу пад назвай «Фальшывыя пагоркі».

Комплекс уяўляе сабой шматпавярховы хвалепадобны будынак працягласцю 800 метраў уздоўж берага мора. Яго аўтары з пекінскай архітэктурнай студыі Mad нядаўна прэзентавалі першыя фотаздымкі часткова завершанага аб'екта, піша designboom.

Распрацоўваючы праект будынка, дызайнеры сумясцілі фарматы «хмарачоса» і «земляскроба» (groudscraper), г. зн. жылыя апартаменты знаходзяцца як на паверхні, так і глыбока пад зямлёй, адзначае Novate. Агульная плошча блока складае 492 000 кв. метраў.

Колькі кватэр у ЖК не ўдакладняецца, але, мяркуючы з фота, колькасць ідзе на тысячы. Архітэктары характарызуюць праект як даступнае жыллё для сярэдняга класа. Разам з апартаментамі ў Fake Hills будзе пабудавана некалькі басейнаў, спартзал і тэнісныя корты. А вялізныя скразныя бетонныя нішы на фасадзе абсталююць для скалалажання.

Будаваць комплекс пачалі ў 2011 годзе. У астатніх другой і трэцяй чэргах праекта запланаванае ўзвядзенне серыі невялікіх будынкаў паміж асноўным будынкам і набярэжнай - у іх размесцяцца розныя сацыяльныя і камерцыйныя аб'екты.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках