26 красавiка 2024, Пятніца, 22:21
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Washington Post: ЦРУ пацвердзіла, што РФ умешвалася ў прэзідэнцкія выбары ў ЗША

1
Washington Post: ЦРУ пацвердзіла, што РФ умешвалася ў прэзідэнцкія выбары ў ЗША

Расейцы спрабавалі нанесці шкоду перадвыбарнай кампаніі Хілары Клінтан і аказаць дапамогу Дональду Трампу.

Цэнтральнае разведвальнае кіраванне (ЦРУ) ЗША прыйшло да высновы, што Расея ўмешвалася ў прэзідэнцкія выбары ў ЗША ў 2016 годзе з мэтай дапамагчы рэспубліканцу Дональду Трампу здабыць перамогу. Пра гэта паведамляе Washington Post са спасылкай на крыніцы ў ЦРУ (пераклад - gordonua.com).

Паводле паведамлення, амерыканскія спецслужбы ўстанавілі звязаных з расейскім урадам асоб, якія перадалі WikiLeaks лісты з узламанага сервера Нацыянальнага камітэта Дэмакратычнай партыі і іншых крыніц, у тым ліку з кампутара старшыні выбарчай кампаніі Хілары Клінтан.

Выданне адзначае, што на думку ЦРУ, гэтыя асобы мелі за мэту нанесці шкоду перадвыбарчай кампаніі Клінтан і аказаць дапамогу Трампу.

Хакераў, якія дзейнічаюць з Расеі або падтрыманыя гэтай краінай, падазраюць у серыі нападаў на замежныя структуры. 31 ліпеня Клінтан заявіла, што кампутары камітэта дэмакратаў узламалі расейскія спецслужбы.

7 кастрычніка ўлады ЗША афіцыйна абвінавацілі Расею ва ўмяшанні ў працэс прэзідэнцкіх выбараў у Злучаных Штатах. «Разведвальная супольнасць ЗША ўпэўнена, што ўрад Расеі кіравала нядаўнімі ўзломам электронных паштовых скрынь амерыканскіх грамадзян і ўстаноў, у тым ліку палітычных арганізацый», – сказана ў заяве.

Прэс-сакратар прэзідэнта РФ Дзмітрый Пяскоў назваў гэтыя абвінавачаньні «глупствам», а ў Белым доме заявілі, што рыхтуюць «прапарцыйны адказ» на дзеянні расейскіх хакераў.

14 кастрычніка ў інтэрв'ю амерыканскаму тэлеканалу NBC віцэ-прэзідэнт ЗША Джо Байдэн заявіў, што Штаты пашлюць Маскве мэсэдж у сувязі з хакерскімі нападамі.

Партал WikiLeaks быў заснаваны Джуліанам Асанжам у 2006 годзе. Каманда сайта публікуе ў асноўным сакрэтныя дакументы, атрыманыя ад інфарматараў. Паводле інфармацыі CNN, улады ЗША атрымалі доказы, што структуры, звязаныя з расійскім урадам, перадаюць інфармацыю парталу WikiLeaks.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках