2 траўня 2024, Чацвер, 13:26
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Дэманстранты ў Сеуле патрабуюць поўнага адхілення прэзідэнткі ад улады

1
Дэманстранты ў Сеуле патрабуюць поўнага адхілення прэзідэнткі ад улады
Фото: Reuters/Pixstream

Масавыя акцыі пратэсту з патрабаваннем адстаўкі Пак Кын Хе праходзяць у Паўднёвай Карэі цягам сямі тыдняў запар.

У Паўднёвай Карэі дзясяткі тысячаў дэманстрантаў прайшлі маршам па Сеуле, каб адсвяткаваць імпічмент, абвешчаны напярэдадні прэзідэнтцы Пак Кын Хе.

Паводле некаторых ацэнак, колькасць удзельнікаў акцыі дасягала 200 тысячаў, паведамляе расейская служба ВВС.

Дэманстранты патрабавалі канчатковага адхілення Пак Кын Хе ад улады.

Раней прэзідэнтка Паўднёвай Карэі сталася ўблытаная ў гучны скандал, пасля таго як яе памочніцу і блізкую сяброўку абвінавацілі ў карупцыі і выкарыстанні службовага становішча для атрымання выгоды.

Напярэдадні парламент Паўднёвай Карэі ў ходзе галасавання большасцю галасоў выказаў недавер прэзідэнтцы.

Канстытуцыйны суд краіны цягам 180 дзён павінен пастанавіць, ці адхіліць Пак Кын Хе ад улады.

Пакуль суд будзе прымаць пастанову, кіраваць краінай будзе прэм'ер-міністр.

Масавыя акцыі пратэсту з патрабаваннем адстаўкі Пак Кын Хе праходзілі ў Паўднёвай Карэі цягам сямі тыдняў запар.

"Мы патрабуем ад Канстытуцыйнага суда, каб ён прыняў свядомую і справядлівую пастанову і каб ён не ішоў супраць волі народа", – заявілі арганізатары акцыі.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках