26 красавiка 2024, Пятніца, 5:42
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Віцебску актывісты раздалі вайскоўцам «Народную волю»

10
У Віцебску актывісты раздалі вайскоўцам «Народную волю»
Фото: vitebskspring.org

Навабранцы і жыхары Віцебска таксама атрымалі ўлёткі «За нашы і вашы правы».

«Віцебская вясна» паведамляе, што 10 снежня праваабаронцы павіншавалі гараджанаў з Днём правоў чалавека, які штогод адзначаецца ва ўсім свеце. Менавіта ў гэты дзень у 1948 годзе Генеральнай асамблеяй ААН была прынятая Усеагульная дэкларацыя правоў чалавека.

ФОТА: VITEBSKSPRING.ORG

Актывісты выйшлі на віцебскія вуліцы, каб раздаць мінакам спецыяльны выпуск газеты «Народная Воля» з укладышам «За нашы і вашы правы». Снежаньскі дзянёк быў якраз пагодлівым, і людзей у горадзе было нямала. Да таго ж на плошчы Перамогі праходзіла ўрачыстая ваенная прысяга, і на мерапрыемстве прысутнічалі сотні людзей.

ФОТА: VITEBSKSPRING.ORG

Акрамя вулічнай акцыі, праваабаронцы абышлі некалькі шматкватэрных дамоў і расклалі асобнікі выпуску ў паштовыя скрыні.

ФОТА: VITEBSKSPRING.ORG
ФОТА: VITEBSKSPRING.ORG
Напісаць каментар 10

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках