27 красавiка 2024, Субота, 1:15
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Прэзідэнт Гамбіі, атрымаўшы паразу на выбарах, адмовіўся прызнаваць іх вынікі

7
Прэзідэнт Гамбіі, атрымаўшы паразу на выбарах, адмовіўся прызнаваць іх вынікі
Яя Джамэ
ФОТА: GETTY IMAGES / AFP

Яя Джамэ, які кіруе Гамбіяй з 1994 года, патрабуе «багабаязную камісію» для пераліку галасоў

Прэзідэнт Гамбіі Яя Джамэ, які ўпершыню з 1994 года саступіў на прэзідэнцкіх выбарах прадстаўніку апазіцыі, настойвае на правядзенні паўторнага галасавання.

Прэзідэнт Гамбіі (дзяржава на захадзе Афрыкі) Яя Джамэ адхіліў вынікі снежаньскіх выбараў, на якіх перамог апазіцыйны кандыдат, паведамляе ВВС.

Пры гэтым раней Джамэ ўжо прызнаў сваю паразу.

Цяпер ён заявіў, што падчас выбараў адбыліся сур'ёзныя парушэнні, і заклікаў да правядзення новых выбараў, якімі будзе кіраваць "богабаязная і незалежная выбарчая камісія".

Кандыдат у прэзідэнты Адам Барау, пераможца, абвінаваціў Джамэ ў недэмакратычных паводзінах.

Джамэ ўпершыню пацярпеў паразу на выбарах кіраўніка дзяржавы з 1994 года, калі ён узначаліў краіну пасля ваеннага перавароту. Джамэ, які вылучаўся аўтакратычны стылем кіравання, заяўляў, што збіраецца кіраваць "мільён гадоў", паколькі бачыць у гэтым "волю Алаха".

У 2015 годзе Джамэ абвесціў Гамбію ісламскай рэспублікай.

Тым не менш ён прызначыў першыя з 2006 года ўсенародныя выбары на 1 снежня. У дзень галасавання ў краіне былі адключаныя інтэрнэт і міжнародная тэлефонная сувязь. Паводле іх вынікаў Джамэ набраў 36,7% галасоў, а яго спаборнік, прадстаўнік блока сямі апазіцыйных партый Адам Барау, – 45,5%.

Праваабаронцы неаднаразова абвінавачвалі дзейныя ўлады краіны ў ганеннях на апазіцыю і журналістаў.

Навіны пра тое, што Джамэ прызнаў паразу на выбарах, усялілі надзею ў ягоных апанентаў на дэмакратычныя пераўтварэнні ў Гамбіі.

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках