27 красавiка 2024, Субота, 6:13
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

За якія заслугі РПЦ узнагароджвае ў Беларусі?

13
За якія заслугі РПЦ узнагароджвае ў Беларусі?

Колькасць праваслаўных ардэнаносцаў у краіне павялічваецца з кожным годам.

Зямныя справы беларускіх бізнэсмэнаў, звязаныя з падтрымкай праваслаўных прыходаў, экзархат шчодра ацэньвае найвышэйшымі царкоўнымі ўзнагародамі. Колькасць праваслаўных ардэнаносцаў павялічваецца з кожным годам, піша «Заўтра тваёй краіны».

Адразу два вядомыя ў Беларусі бізнэсмэны нядаўна атрымалі найвышэйшую ўзнагароду Беларускай праваслаўнай царквы – ордэн свяціцеля Кірылы Тураўскага I ступені.

Гэта старшыня праўлення «Прыёрбанка» Сяргей Касцючэнка і нараджэнец Беларусі, старшыня рады дырэктараў санкт-пецярбургскага прадпрыемства «Палімербудматэрыялы» Мікалай Бурнос.

У абодвух выпадках царкоўныя іерархі адзначылі ўклад бізнэсмэнаў у «фундатарства». Расейскі беларус Мікалай Бурнос даў грошы на ўзвядзенне на сваёй малой радзіме ў вёсцы Клятнае Пружанскага раёна храма Святых Пакутніц Веры, Надзеі, Любові і Маці іх Сафіі.

Адзін з самых уплывовых беларускіх банкіраў, ганаровы консул Аўстрыі ў Беларусі Сяргей Касцючэнка фінансава паўдзельнічаў у рамонце храма Святых Бяссрэбранікаў Касмы і Даміяна на сваёй малой радзіме – у аграгарадку Вішнева Валожынскага раёна. Сяргей Касцючэнка ўжо мае ў сваім актыве царкоўную ўзнагароду – ордэн свяціцеля Кірылы Тураўскага II ступені. Ён атрымаў яго за дапамогу ва ўзвядзенні Свята-Пакроўскай царквы на месцы жыхарства банкіра – у Азярыцкай Слабадзе.

Узнагародамі беларускай царквы за богазаўгодныя справы былі адзначаныя яшчэ некалькі бізнэсмэнаў.

Міхаіл Крыштаповіч, шматгадовы дырэктар Гарадзейскага цукровага камбіната, уганараваны ордэнам найпадобнейшай Еўфрасінні – яшчэ адной найвышэйшай узнагародай БПЦ. Ордэн св. Кірылы Тураўскага II ступені атрымаў кіраўнік «Газпрам трансгаз Беларусь» Уладзімір Маёраў, а саўладальнік фармацэўтычнага прадпрыемства «Фармлэнд» Іван Лагавы ўзнагароджаны медалём св. Кірылы Тураўскага.

Царкоўная сфера, мабыць, адна з самым прыярытэтных абласцей у айчыннага бізнэсу ў камунікацыях з грамадствам. У падзяку за фінансавую падтрымку розных праектаў царкоўныя іерархіі шчодра раздаюць узнагароды: сярод вядомых прадпрымальнікаў Беларусі хутка не застанецца тых, хто іх не мае.

Ордэнамі св. Кірылы Тураўскага I cтупені, напрыклад, узнагароджаны банкір Віктар Шаўцоў, будаўнік Сяргей Ермашоў («Маналіт груп»), машынабудаўнік і кіраўнік футбольнага клуба БАТЭ Анатоль Капскі.

Іншыя розныя ордэны БПЦ мае цэлая група вядомых бізнэсмэнаў – Валерый Шумскі («Юкола-нафта»), Кастусь Шавель («Шатэ-М плюс»), Анатоль Тарнаўскі («Юнівест-М»), Алег Каўрыгін («Новы зрок»), Андрэй Паўлоўскі («Біякам»), Ігар Рачыцкі («Газасілікат») і многія іншыя.

Напісаць каментар 13

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках