2 траўня 2024, Чацвер, 4:39
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Беларусі змяніўся расклад руху цягнікоў

1
У Беларусі змяніўся расклад руху цягнікоў
ФОТА: ND-SMI.GOMEL-REGION.BY

Беларуская чыгунка з 11 снежня ўвяла новы графік руху цягнікоў на 2016 – 2017 гады.

Як паведамляе прэс-служба БЧ, у гэтым графіку ёсць 36 параў цягнікоў гарадскіх ліній на маршрутах Менск – Беларусь, Менск – Рудзенск і Менск – Смалявічы. У рэгіянальным злучэнні будзе 21 пара цягнікоў бізнэс-класу і 340 параў цягнікоў эканомкласу. У міжрэгіянальных зносінах прадугледжанае курсіраванне 42 параў цягнікоў, у тым ліку 4 цягнікі эканомкласу пераведзеныя ў катэгорыю бізнэс-класу.

Цяпер чыгунка працуе над тым, каб зрабіць хуткімі і камфортнымі паездкі паміж сталіцай і абласнымі цэнтрамі, а таксама паміж буйнымі гарадамі краіны. Напрыклад, на маршруце Гомель – Магілёў будзе хадзіць цягнік бізнэс-класу № 720 / 719, які заменіць цягнік эканомкласу № 654 / 653. Запусцяць і камфартабельныя дызель-цягнікі на маршруце Віцебск – Магілёў – будзе прызначаны цягнік бізнэс-класу № 705 / 706, маршрут якога падоўжаць да Полацка.

На напрамку Менск – Гомель на пастаяннай аснове прадугледжана курсіраванне цягніка бізнэс-класу № 716 / 715. Таксама тут пусцяць новы цягнік № 717 / 718 Гомель – Менск у пятніцы і нядзелі, перадвыходныя і перадсвяточныя дні. Акрамя таго, з 11 снежня электрацягнікі міжрэгіянальных ліній бізнэс-класу № 707 / 708 Гомель – Менск і № 710 / 709 Менск – Гомель будуць хадзіць у пятніцы, выходныя, перадсвяточныя і святочныя дні здвоеным складам (14 вагонаў).

У міжнародных зносінах прадугледжанае курсіраванне 56 параў цягнікоў, 36 з іх – фармiравання Беларускай чыгункі. Захаваюцца дзейныя маршруты да Чарнаморскага ўзбярэжжа. Вызначаныя і цягнікі ў зносінах з Расеяй – № 50 / 49 Брэст – Санкт-Пецярбург, № 78 / 77 Гродна – Масква, № 132 / 131 Брэст – Масква. Гэтыя цягнікі будуць хадзіць штодня з 22 снежня да 9 студзеня, з 23 сакавіка да 3 красавіка, з 27 красавіка да 10 траўня, з 1 чэрвеня да 31 жніўня, з 26 кастрычніка да 8 лістапада.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках