2 траўня 2024, Чацвер, 3:56
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У цэнтры Стамбула прагрымелі два магутныя выбухі

2

Паводле апошніх звестак, загінулі 29 чалавек, параненыя 166.

У стамбульскім раёне Бешыкташ у цэнтры горада, каля стадыёна Beşiktaş Vodafone Arena, адбыліся выбухі, паведамляе Lenta.ru са спасылкай на агенцтва Anadolu.

Паводле апошніх звестак, у выніку тэракту загінулі 29 чалавек, параненыя 166. Пра гэта, як паведамляе Reuters, заявіў на прэс-канферэнцыі міністр унутраных справаў Турцыі Сулейман Сайлу. Раней неафіцыйна паведамлялася пра 13 – 15 загінулых.

Паводле словаў кіраўніка МУС, 27 з 29 загінулых з'яўляліся супрацоўнікамі паліцыі.

17 параненых былі праапераваныя, і яшчэ шэсць знаходзяцца ў аддзяленні інтэнсіўнай тэрапіі.

Выбухі адбыліся праз пару гадзінаў пасля заканчэння матчу паміж футбольнымі камандамі «Бешыкташ» і «Бурсаспора». Намеснік прэм'ер-міністра Нума Куртумлус паведаміў, што спачатку была падарваная бомба, закладзеная ў аўтамабіль, які стаяў каля стадыёна. Праз 45 секундаў падарваў сябе тэрарыст-смяротнік. Другі выбух адбыўся далей ад стадыёна, у раёне парку.

Паводле словаў Сулеймана Сайлу, у сувязі з тэрактам ужо затрыманыя 10 чалавек.

У сувязі з тэрактам зрабіў заяву прэзідэнт краіны Рэджэп Эрдаган.

Паводле словаў Эрдагана, тэрарыстычная атака была накіраваная супраць супрацоўнікаў сілаў бяспекі і мірных грамадзянаў. Ён упэўнены ў тым, што мэтай тэрарыстаў было прычыненне максімальнай шкоды.

«У выніку гэтай акцыі ёсць, на жаль, забітыя і параненыя. Хай будзе Алах міласэрны да пакутнікаў. Зычу найхутчэйшага выздараўлення пацярпелым», – заявіў прэзідэнт. Пры гэтым пра колькасць ахвяраў ён не паведаміў.

Улады Турцыі пастанавілі часова абмежаваць асвятленне выбухаў у СМІ.

У краіне абвешчаная нацыянальная жалоба. Цягам аднаго дня ўсе сцягі на тэрыторыі краіны ў знак смутку пра загінулых падчас тэракту будуць прыспушчаныя.

МЗС Беларусі заявіла, што сярод пацярпелых ад тэракту ў Стамбуле нашых суграмадзянаў няма.

Пра гэта tut.by паведаміў прэс-сакратар МЗС Дзмітрый Мірончык.

– На гэты момант у нашага генконсульства ў Стамбуле і амбасады ў Анкары няма якіх-небудзь звестак, што ў выніку загінулі або пацярпелі беларусы, – сказаў Мірончык.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках