27 красавiка 2024, Субота, 4:40
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Беларусь займае адно з апошніх месцаў у рэйтынгу свабоды прэсы

3
Беларусь займае адно з апошніх месцаў у рэйтынгу свабоды прэсы

Сітуацыя са свабодай прэсы не палепшылася нават пасля «выбараў» 2015 года.

10 снежня адзначаецца Дзень правоў чалавека – у памяць аб прыняцці ў 1948-м годзе Усеагульнай дэкларацыі правоў чалавека. Але правы жыхароў Беларусі як раней, так і цяпер істотна абмяжоўваюцца ўладамі, паведамляе belsat.eu.

Паводле даследавання арганізацыі «Freedom House», Беларусь займае сумнае 93-е месца з 100 у рэйтынгу свабоды прэсы.

У рэйтынгу вяршэнства права, складзеным амерыканскай арганізацыяй «Праект за сусветную справядлівасць», Беларусь займае 57-е месца са 113 краінаў.

Паводле ацэнкі праваабарончага цэнтру «Вясна», з таго часу, як летась улады выпусцілі апошніх палітвязняў, прадстаўнікоў апазіцыі не саджаюць у турмы, аднак за ўдзел у акцыях пратэсту змушаюць да адміністрацыйнай адказнасці і караюць рублём. У сярэднім кожны штраф складае ад 600 да 1000 рублёў.

Старшыня Беларускага хельсінкскага камітэта Алег Гулак канстатуе, што ў нашай краіне права на мірныя сходы не дзейнічае.

Не скасаваны дэкрэт пра «дармаедаў». Сярод парушэнняў правоў чалавека ў Беларусі эксперты называюць прымусовае падпісванне на дзяржаўныя газеты, пераслед за сяброўства ў свабодных прафсаюзах. Парушаюцца правы інвалідаў.

Не зважаючы на заклікі Арганізацыі Аб'яднаных Нацый, Беларусь адмаўляецца ўводзіць мараторый на смяротнае пакаранне.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках