2 траўня 2024, Чацвер, 3:08
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Гомельскія актывісты адстаялі права на пікет аб правах чалавека

2
Гомельскія актывісты адстаялі права на пікет аб правах чалавека

Ахова мясцовага гіпермаркета выклікала на праваабаронцаў міліцыю.

Актывісты гомельскай «Вясны» праводзілі акцыю, прысвечаную Міжнароднаму дню правоў чалавека.

Гомельскае аддзяленне праваабарончага цэнтра «Вясны» ў межах дня Правоў чалавека распаўсюджвала газету «Народная воля». Гэта быў спецвыпуск, прысвечаны прыняццю Усеагульнай дэкларацыі правоў чалавека.

Як паведаміў «Радыё Рацыя» актывіст «Вясны» Анатоль Паплаўны, праваабаронцы спачатку праводзілі акцыю ў памяшканні аднаго з гіпермаркетаў горада.

Аднак пасля таго, як адміністрацыя крамы папрасіла пакінуць гандлёвую залу, сябры «Вясны» прадоўжылі распаўсюд газеты за 50 метраў ад крамы.

Ахоўнік гіпермаркета выклікаў міліцыю. Аднак супрацоўнікі праваахоўных органаў пасля праверкі дакументаў не знайшлі падставаў для затрымання праваабаронцаў.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках