27 красавiка 2024, Субота, 2:26
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Пад Львовам перакуліўся аўтобус з беларускімі турыстамі

2
Пад Львовам перакуліўся аўтобус з беларускімі турыстамі

На шчасце, ніхто сур'ёзна не пацярпеў.

У Львоўскай вобласці 11 снежня паблізу Старога Сяла перакуліўся аўтобус з беларускімі турыстамі.

Пра гэта паведаміла прэс-сакратарка львоўскай Вобласці Святлана Дабравольская, піша zaxid.net.

«Пад 8:30 на дарозе Львоў-Мукачава каля Старога Сяла кіроўца Neoplan не справіўся з кіраваннем. У выніку аўтобус перакуліўся ў кювет. На момант ДТЗ у салоне знаходзілася больш за 40 пасажыраў», — сказала Дабравольская.

Па медыцынскую дапамогай звярнулася пяць пасажыраў аўтобуса, пасля агляду медыкаў усіх іх адпусцілі. Са слоў Святланы Дабравольскай, лекары дыягнаставалі ўдары і сінякі, нічога сур'ёзнага.

Аўтобус з турыстамі ехаў з Менска ў Букавель.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках