2 траўня 2024, Чацвер, 6:43
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Чартары з Менска ў Тырану і Трыест з'явяцца ў 2017 годзе

Чартары з Менска ў Тырану і Трыест з'явяцца ў 2017 годзе
ФОТА З САЙТА SUUS.COM

Наступным летам беларускіх турыстаў чакаюць аж дзве прэм'еры.

Як распавялі tio.by у фірме «Аэратрэвэл», што аб’ядноўвае чартары з беларускай сталіцы на розныя курортныя еўрапейскія кірункі, у наступным сезоне з Менска можна будзе паляцець у італійскі Трыест і албанскую Тырану.

Прылёт у Трыест дазволіць арганізаваць адпачынак на Венецыянскай Рыўеры, дзе размешчаныя такія папулярныя ў беларускіх турыстаў курорты, як Лідо ды Езола, Трыест, Ліньяна, Бібіёне ды іншыя. Акрамя таго, чартар дасць магчымасць выконваць рэйсы на курорты Славеніі ды Харватыі.

Нагадаем, што ў мінулым годзе з Менска кампанія «АэраБелСэрвіс» кансалідавала чартар на Сіцылію, а «Гулівер» лётаў у Рыміні. Рэгулярны рэйс «Белавія» ў Ніцу дазваляў нашым турыстам лёгка дабрацца на яшчэ адно папулярнае італійскае ўзбярэжжа — у Лігурыю.

Абсалютнай навінкай сезону наступнага года стане чартар у Тырану — сталіцу Албаніі. Пра магчымасці гэтага бязвізавага для беларусаў кірунак рынак ведае даўно, і галоўныя надзеі звязвае з яго таннасцю і пры гэтым добрай інфраструктурай гатэляў і выдатнымі пясчанымі пляжамі, якія не саступаюць балгарскім. Агенцкі рынак не так дэталёва разбіраецца ў тонкасцях гатэльнай інфраструктуры Албаніі, як, скажам, у суседняй Чарнагорыі, таму ў траўні плануецца некалькі рэкламных тураў для знаёмства з албанскімі курортамі і гатэлямі.

Мяркуецца, што чартэрны ланцужок у Албанію будзе дзесяці- і адзінаццацідзённы — з чэрвеня да верасня. Чартар у Трыест, паводле планаў, будзе стартаваць у чэрвені кожны тыдзень на бартах 122-мясцовага «Боінга», затым у пік сезону — у другой палове ліпеня-жніўні, калі ў італійцаў вакацыі і месцаў у гатэлях не стае, — беларускі кансалідатар пяройдзе на дзесяцідзённыя вылеты на 76-крэсельный «Эмбраерах», а затым, у аксамітны сезон, ланцужок зноў будзе выконвацца на «Боінгах» раз на тыдзень.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках