2 траўня 2024, Чацвер, 8:09
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Кабзон прысвяціў песню тэрарысту Матаролу

44

Расейскі спявак і дэпутат Дзяржаўнай думы чарговы раз шакаваў грамадскасць сваім учынкам.

Расейскі спявак і дэпутат Дзяржаўнай думы Іосіф Кабзон на канцэрце прысвяціў песню «Мы з неўміручасці» вядомаму сваёй жорсткасцю камандзіру расейскіх баевікоў Арсену «Матаролу» Паўлаву, паведамляе «Апостроф».

Арсен Паўлаў загінуў 16 кастрычніка ў выніку выбуху каля ліфта дома, дзе ён жыў.

33-гадовы Матарола стаў вядомы ў 2014 годзе. Гэты расейскі марскі пяхотнік удзельнічаў у захопе Крыму, няўдалай спробе захопу Харкава. Потым трапіў у Славянск, узначаліў адзін з штурмавых аддзелаў, якія дзейнічалі на Данбасе. Ён браў удзел ва ўсіх галоўных баях 2014 і 2015 гадоў.

Паўлаў нарадзіўся ў расейскай аўтаноміі Комі. Служыў у войску, ваяваў у Чачэніі.

Матарола меў ліхую хвалу: існуе запіс, на якім ён выхваляецца, што забіў 15 палонных украінскіх вайскоўцаў.

Напісаць каментар 44

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках