29 красавiка 2024, панядзелак, 4:34
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Шуневіч мяркуе, што незалежныя сайты рыхтуюць «каляровую рэвалюцыю»

111
Шуневіч мяркуе, што незалежныя сайты рыхтуюць «каляровую рэвалюцыю»
Ігар Шуневіч
ФОТА: РІА «НОВОСТИ»

Усе каляровыя рэвалюцыі пачыналіся з дыскрэдытацыі ўлады.

Пра гэта заявіў міністр унутраных спраў Ігар Шуневіч у праграме «Буйным планам» на тэлеканале «Беларусь 1».

Пад «дыскрэдытацыяй» міністр, мабыць, меў на ўвазе чарговы скандальны выпадак з удзелам міліцыі - у Баранавічах п'яны начальнік ДАІ збіў на смерць маладую жанчыну.

Падчас адказу на пытанне вядоўцы пра сваё стаўленне да «інфармацыйнай хвалі, накіраванай на дыскрэдытацыю міліцыі, якая падымаецца ў незалежных інтэрнэт-рэсурсах», кіраўнік МУС адзначыў:

- Аналізуючы досвед практычна ўсіх каляровых рэвалюцый, якія здараліся ў найноўшай гісторыі, можна зрабіць выснову, што ўсе яны пачыналіся з дыскрэдытацыі ўлады, найбольш моцных яе сфер. Мяркую, што ў Рэспубліцы Беларусь органы ўнутраных спраў з'яўляюцца адным з самых моцных аргументаў улады ў падтрыманні правапарадку і дзяржаўнасці ў краіне. Мне здаецца, у нас спрабуюць разыграць той жа сцэнар.

«Гэта значыць, прынцып такі - спачатку паставіць на калені праваахоўнікаў, а потым паставіць уладу?» - удакладніў вядучы.

- Цалкам магчыма, у такой паслядоўнасці і мяркуецца рэалізацыя гэтай задумы цi намеру, - пагадзіўся Шуневіч.

Аднак, калі «актыўнай меншасці захочацца зладзіць хаос на вуліцах», у МУС хопіць рэсурсаў, каб супрацьстаяць ім, прыстрашыў Шуневіч.

Вяртаючыся да пытання аб «інфармацыйнай вайне» супраць ягонага міністэрства, кіраўнік МУС заўважыў, што гэтым займаецца пэўная група людзей.

- У нейкім сэнсе мы павінны быць ім удзячныя за канструктыўную крытыку, за творчы падыход і за жаданне дапамагчы ўсім нам, у тым ліку і кіраўніцтву Міністэрства ўнутраных спраў, - заўважыў Шуневіч, і дадаў, што паводле ягонай асабістай ацэнкі, гэтыя людзі кіруюцца зусім іншымі мэтамі, бо «ідзе падтасоўванне, падтасоўка фактаў і адкрытая хлусня».

- Ва ўсякім выпадку, хачу сказаць, што ў кожным выпадку з'яўлення кампраметуючай інфармацыі мы праводзім праверкі, - запэўніў міністр.

Напісаць каментар 111

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках