29 красавiка 2024, панядзелак, 8:14
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Літва ўмацоўвае сувязі з ЗША ў галіне абароны

1
Літва ўмацоўвае сувязі з ЗША ў галіне абароны

Літва бярэцца за ўмацаванне сувязяў з ЗША ў галіне абароны і рыхтуецца падпісаць першае пагадненне аб супрацоўніцтве.

Гэта пагадненне будзе больш дэталёва вызначаць статус узброеных сілаў ЗША ў Літве, занепакоенай пагрозай агрэсіі з боку Расеі.

«Гэтым пагадненне ЗША замацоўваюць і яшчэ раз пацвярджаюць свае абаронныя абавязанні перад Літвой, а Літва, у сваю чаргу, дае ўсе неабходныя ўмовы для выканання гэтых абавязанняў», - гаворыцца ў адказе, пададзеным агенцтву BNS Міністэрствам абароны.

«Гэта пагадненне спросціць працэдуры і палегчыць прыбыццё ў Літву і знаходжанне ў Літве вайскоўцаў ЗША і прылічаных да ўзброеных сіл ЗША асоб, аблегчыць вядзенне супольных вучэнняў і праектаў», - адзначае міністэрства.

Апроч іншага, у апублікаваным праекце пагаднення прадугледжаныя і падатковыя льготы для амерыканскіх вайскоўцаў.

Напрыклад, пры набыцці ўзброенымі сіламі ЗША ці ад іх імя маёмасці не будзе ўжывацца падатак на даданую вартасць, падаткі на продаж, выкарыстанне або акцыз. Акрамя таго, Літва плануе адмовіцца ад належнага ёй першаснага права выкарыстання крымінальнай юрысдыкцыі ў дачыненні да амерыканскіх вайскоўцаў. І ўсё ж краіна пакідае за сабой магчымасць вяртання сабе гэтага права ў асаблівых выпадках.

Да паездкі ў Амерыку з мэтай умацавання міжпарламенцкіх сувязяў рыхтуюцца і чальцы сейма Літвы. Для сустрэч з высокапастаўленымі чальцамі Кангрэсу, Сената і Палаты прадстаўнікоў ЗША на гэтым тыдні ў Амерыку адбываюць старшыня парламенцкага Камітэта ў еўрапейскіх справах Гядымінас Кіркілас, парламентарыі Жыгімонт Павілёніс, Міндаўгас Пуйдокас і Эмануэліс Зінгерыс.

Са словаў Кіркіласа, літоўская дэлегацыя таксама рыхтуецца да сустрэч з асяроддзем абранага прэзідэнта ЗША Дональда Трампа.

«Мы сустрэнемся і з ранейшымі сябрамі, і з новымі лідарамі. Усё яшчэ ўзгоднім (сустрэчы) і з камандай, і з дарадцамі абранага прэзідэнта», - сказаў BNS Кіркілас.

На наступным тыдні ў Амерыцы таксама адбудзецца трансатлантычны форум парламентарыяў, які арганізуецца Парламенцкай Асамблеяй NATO, Атлантычнай Радай ЗША і Нацыянальным абаронным універсітэтам, у якім возьме ўдзел літоўскі парламентарый Раса Юкнявічэне.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках