29 красавiка 2024, панядзелак, 7:56
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Нямеччына абмяжуе сацыяльную падтрымку мігрантаў з іншых краін ЕЗ

11
Нямеччына абмяжуе сацыяльную падтрымку мігрантаў з іншых краін ЕЗ
ФОТА: TELEGRAF

Бундэстаг зацвердзіў адпаведныя змены заканадаўства позна ўвечары ў чацвер.

Грамадзяне краін Еўрапейскага Звязу змогуць прэтэндаваць на атрыманне сацыяльнай падтрымкі ў Нямеччыне толькі пасля пяці гадоў пражывання на яе тэрыторыі.

Як паведамляе Deutsche Welle, захад накіраваны супраць прыезду ў краіну мігрантаў, якіх прываблівае высокі ўзровень нямецкіх сацыяльных дапамог.

Напрыклад, гэта азначае, што замежнікі больш не змогуць звяртацца для атрымання сацыяльнай дапамогі на час пошуку працы ў Нямеччыне.

У якасці абгрунтавання паказваецца, што прэтэндаваць на атрыманне сацыяльнай дапамогі ў ФРГ могуць толькі тыя, хто ў Нямеччыне жыве, працуе і плаціць падаткі ды ўнёскі. Тыя ж, хто не працаваў у Нямеччыне і мае патрэбу ў дзяржаўнай падтрымцы, павінны звяртацца па дапамогу да сацыяльных службаў сваіх краін.

Да заканчэння пяцігадовага тэрміну грамадзяне ЕЗ могуць прэтэндаваць на атрыманне сацыяльнай падтрымкі максімальна на тэрмін на адзін месяц, што дазволіць ім вярнуцца на радзіму.

Змены ў закон, унесеныя ўрадам Нямеччыны, сталі адказам на пастанову Федэральнага суда ў сацыяльных пытаннях, які ў 2015 годзе пастанавіў, што на атрыманне сацыяльных дапамог могуць прэтэндаваць грамадзяне краін ЕЗ, якія пражываюць у ФРГ больш за шэсць месяцаў. Дакумент, прыняты Бундэстагам, цяпер павінен прайсці разгляд у Бундэсраце.

Словазлучэнне «сацыяльны турызм» пачало шырока выкарыстоўвацца ў Нямеччыне ў 2013 годзе. Ужывалася яно асобна ўзятымі палітыкамі ў дачыненні да мігрантаў з Усходняй Еўропы ды іншых краін, якія прыязджаюць у больш багатыя еўрапейскія дзяржавы (напрыклад, у Нямеччыну) у надзеі на лепшае жыццё. Гэты тэрмін быў прызнаны «антысловам 2013 года», які можа абражаць мігрантаў.

Напісаць каментар 11

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках