29 красавiка 2024, панядзелак, 5:27
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

З Гародні ў Брытанію штогод трапляе 610 мільёнаў кантрабандных цыгарэт

15
З Гародні ў Брытанію штогод трапляе 610 мільёнаў кантрабандных цыгарэт

На кантрабандным гандлі цыгарэт з Беларусі Вялікабрытанія ў мінулым годзе страціла 2 мільярды даляраў.

Прыкладна адная траціна з 20 мільярдаў цыгарэт, вырабленых цыгарэтным заводам «Нёман» у Гародні, нелегальна трапляе на рынак Вялікабрытаніі, паведамляе ВВС.

Як адзначаюць брытанскія журналісты, у Беларусі пачак такіх цыгарэт каштуе ў пераліку 40 пенсаў, а ў Вялікабрытаніі яго прадаюць за 3 фунты стэрлінгаў. Паводле ўрадавых ацэнак спецыялістаў, на гэтым кантрабандным гандлі цыгарэт з Беларусі Вялікабрытанія ў мінулым годзе страціла 2 мільярды даляраў у нявыплачаных падатках.

Брытанскія ўлады не маюць довадаў, што цыгарэтная фабрыка «Нёман» у Гародні нейкім чынам заахвочвае кантрабанду сваіх цыгарэтных брэндаў «НЗ», «Мінск» і «Фэст», піша аўтар матэрыялу Энгус Кроўфард.

Кроўфард пагутарыў з літоўскім паліцыянтам Ёнасам, які раней займаўся кантрабандай цыгарэт і нават сядзеў у турме. Той распавёў брытанскаму журналісту, што галоўная частка цыгарэтнай кантрабанды з Беларусі нібыта ідзе ў Вялікабрытанію дробнымі партыямі, то ў багажы пасажыраў самалётаў, то ў мікрааўтобусах, у якіх знаходзяцца спецыяльныя схованкі для такіх мэтаў. Вялікія партыі нелегальных цыгарэт у вялікіх фурах, са слоў Ёнаса, перавезці значна цяжэй.

фото:bbc.com

Энгус Кроўфард паведамляе, што ў Лондане цягам двух гадзін яму ўдалося купіць гарадзенскія цыгарэты ў чатырох розных прадаўцоў.

Фотафакт: Мянчук перавозіў казу ў тралейбусе

На фота відаць, як жывёліна супраціўляецца і не хоча пракаціцца грамадскім транспартам.

Незвычайны выпадак адбыўся ў Менску. Як паведамляе «Белсат», мужчына надумаў перавезці казу ў тралейбусе.

фото:bbc.com
Напісаць каментар 15

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках