29 красавiка 2024, панядзелак, 6:48
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Украіна і Польшча падпісалі пагадненне аб супрацоўніцтве ў сферы абароны

7
Украіна і Польшча падпісалі пагадненне аб супрацоўніцтве ў сферы абароны

Сёння прэзідэнт Украіны Парашэнка знаходзіцца ў Польшчы з афіцыйным візітам.

Сёння падчас візіту ў Польшчу прэзідэнта Украіны Пятра Парашэнкі было падпісанае Генеральнае пагадненне аб супрацоўніцтве ў сферы абароны паміж Кабінетам міністраў Украіны і урадам Рэспублікі Польшча аб супрацоўніцтве ў сферы абароны, паведамляе Адміністрацыя Прэзідэнта, піша gordonua.com.

Дакумент быў падпісаны міністрам абароны Украіны Сцяпанам Палтаракам і міністрам нацыянальнай абароны Польшчы Антоніем Мацярэвічам.

Генеральнае пагадненне было распрацаванае міністэрствам абароны Украіны ў адпаведнасці з законам "Аб міжнародных дамовах Украіны" з ініцыятывы польскага боку. Яго мэтай з'яўляецца стварэнне дамоўна-прававой базы для развіцця супрацоўніцтва паміж бакамі ў абароннай сферы на прынцыпах узаемнасці, гаворыцца ў паведамленні.

Пагадненне прадугледжвае супрацоўніцтва краін у розных кірунках, у тым ліку, у сферы абароннай палітыкі і планаванні, лагістычным забеспячэнні ўзброеных сіл, вайсковай інфраструктуры, распрацоўцы, мадэрнізацыі, вырабе і пастаўках абароннага абсталявання, супрацоўніцтве ў сферы абароннай прамысловасці, супольных аперацыях сіл спецыяльнага прызначэння.

"Укладанне Генеральнага пагаднення станоўча паўплывае на абараназдольнасць дзяржавы, развіццё абаронна-прамысловага комплексу і развіццё Узброеных Сіл Украіны, а таксама прадугледжвае магчымасць пачатку новых актуальных кірункаў і формаў супрацоўніцтва бакоў", – гаворыцца ў паведамленні.

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках