5 траўня 2024, Нядзеля, 17:45
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Дырэктара менскага «Тарпеда» выслалі з Беларусі

7
Дырэктара менскага «Тарпеда» выслалі з Беларусі
АНДРЭЙ САЛАНГІН
ФОТА З САЙТА OFFSIDE.BY

Дырэктара менскага «Тарпеда» Андрэя Салангіна дэпартавалі з Беларусі прымусова.

Як паведамляе афіцыйны сайт каманды 2 снежня Андрэя Салангіна, які з'яўляецца грамадзянінам Расеі, выклікалі ў Аддзел грамадзянства і міграцыі Першамайскага РУУС, дзе ён атрымаў пастанову наконт прымусовай высылкі тэрмінам на 5 гадоў.

Са словаў Андрэй Салангіна, з якім атрымалася звязацца толькі ў цягніку, яму не былі патлумачаныя прычыны такой пастановы і не паказаныя дакументы, якія іх пацвярджалі б.

Падчас апошняга матчу з ФК «Зорка-БДУ», які адбыўся 5 лістапада, супрацоўнікі міліцыі на стадыёне РЦАР-БДУ затрымалі дырэктара менскага «Тарпеда» праз просьбу патлумачыць прычыну забароны клубнай атрыбутыкі на стадыёне. Сведкамі канфлікту былі прадстаўнікі БФФ і спецыяліст клуба ў бяспецы.

У выніку на Андрэя Салангіна быў складзены адміністрацыйны пратакол за невыкананне законных патрабаванняў прадстаўнікоў праваахоўных органаў.

Аднак на сёння правапарушэнне яшчэ не ўступіла ў сілу, паколькі было абскарджанае.

ПФК «Тарпеда» (Менск) будзе ў абавязковым парадку абскарджваць пастанову АГІМ у вышэйшых інстанцыях.

ФОТА: PRESSBALL.BY
Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках