2 траўня 2024, Чацвер, 0:41
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Беларусаў незаконна пазбаўляюць пенсій

135
Беларусаў незаконна пазбаўляюць пенсій

Лукашэнка зноў парушыў Канстытуцыю.

Па прававую дапамогу ў Беларускі Хельсінкскі Камітэт пачалі звяртацца грамадзяне, якім дзяржава адмаўляе ў пенсіі праз недахоп працоўнага стажу.

Пра праблему «Белсат» пагутарыў з праваабаронцам Гары Паганяйлам.

– Якія катэгорыі грамадзянаў патрапілі ў такую пастку?

– Шмат хто трапіў у такую сітуацыю. Перш за ўсё, маці, якія выхоўваюць няпоўнагадовых дзяцей, дзяцей-інвалідаў. Тыя, хто даглядае за бацькамі ва ўзросце 80 гадоў і старэйшымі або інвалідамі I групы, а таксама былыя вайскоўцы, якія не выслужылi пенсію. Гэта з Міністэрства абароны, МНС, КДБ, следчыя. Толькі ў 2000-м годзе такіх людзей было блізу тысячы.

– Ці можна казаць, што ўлада падманула некаторыя катэгорыі грамадзянаў, і якія нормы закона тут парушаныя?

– Артыкул 47 Канстытуцыі прадугледжвае гарантыю на сацыяльнае забеспячэнне ў старасці. Лукашэнка сваім указам унёс змены ў гэты закон, на што не меў права. Ён павялічыў страхавы стаж у чатыры разы за апошнія два гады. Павялічыў на пяць гадоў атрыманне сацыяльнай пенсіі, і такім чынам здарылася гэтая бяда.

Новаўвядзенні прынятыя без абмеркавання і вывучэння дэмаграфічнай сітуацыі. Паводле статыстыкі, сярэдняя даўжыня жыцця беларускіх мужчынаў 68 гадоў, жанчынаў да 76. Атрымліваецца, што многія мужчыны проста не дажывуць да пенсіі.

– Можна дапамагчы гэтым грамадзянам?

– Многія, каму адмоўлена ў пенсійным забеспячэнні, вымушаныя пры дасягненні непрацаздольнага ўзросту прадаўжаць працаваць, хоць яны наўрад ці знойдуць працу. Ці пяць гадоў жыць без сродкаў, таму што ім трэба дажыць да ўзросту сацыяльнай пенсіі. У гэтых умовах улада проста кінула сваіх грамадзянаў.

Напісаць каментар 135

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках