26 красавiка 2024, Пятніца, 21:03
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Беларускія 100 рублёў намінавалі на міжнародны конкурс

13

Беларуская купюра 100 рублёў, якую ўвялі ў зварот пасля дэнамінацыі, трапіла ў лік намінантаў конкурсу «Банкнота года – 2016».

Пра гэта гаворыцца на сайце Міжнароднай асацыяцыі калекцыянераў папяровых грашовых знакаў, якая выступае арганізатарам конкурсу.

Вылучыць грашзнакі на ўдзел у конкурсе можа любы ўдзельнік асацыяцыі да 31 студзеня, пасля гэтага пачнецца галасаванне за найлепшую банкноту. Пераможца стане вядомы ў красавіку 2017 года.

Адна з галоўных умоваў удзелу ў конкурсе – банкноту павінны былі выпусціць у гэтым годзе. Акрамя таго, грашзнак павінен знаходзіцца ў звароце і мець мастацкую вартасць, мець арыгінальны дызайн. Экспэрты таксама звяртаюць увагу на колер, кантраст, а таксама элементы абароны.

Фото: theibns.org
Фото: theibns.org
Напісаць каментар 13

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках