5 траўня 2024, Нядзеля, 18:17
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Янукевіч: Лукашэнка можа правесці рэферэндум разам з «мясцовымі выбарамі»

12
Янукевіч: Лукашэнка можа правесці рэферэндум разам з «мясцовымі выбарамі»
АЛЯКСЕЙ ЯНУКЕВІЧ
ФОТА: BYMEDIA.NET

Пытанне толькі ў тым, ці зможа ягоны рэжым дажыць да гэтага тэрміну.

Аляксандр Лукашэнка можа пайсці на правядзенне рэферэндуму, сумясціўшы яго з мясцовымі «выбарамі», якія адбудуцца не пазней за 20 лютага 2018 года. Пра гэта заявіў старшыня Партыі БНФ Аляксей Янукевіч 3 снежня на пасяджэнні сойму арганізацыі, паведамляе БелаПАН.

Паводле ягоных словаў, улады і раней разглядалі сцэнар рэферэндуму, а Ліберальна-дэмакратычная партыя выступіла з ініцыятывай яго правядзення, каб лішні раз нагадаць пра сябе.

З аднаго боку, адзначыў Янукевіч, Лукашэнка адчувае для сябе пагрозу з боку Расеі, а таму хоча выкарыстоўваць час правядзення расейскай прэзідэнцкай кампаніі, калі ўвага да Беларусі будзе аслабленая. «За гэты час ён мог бы развязаць свае ўнутраныя пытанні на шмат гадоў наперад, каб пазбегнуць магчымых правакацый з боку Крамля», – адзначыў палітык.

Адначасова, мяркуе Янукевіч, Лукашэнка мог бы з дапамогай рэферэндуму наладзіць стасункі з Захадам. «Рана ці позна запатрабуюць ад Лукашэнкі рэальных справаў у сістэмных зменах у краіне. Таму ў пакет пытанняў, якія выносяцца на рэферэндум, можна ўключыць пытанні, якія дазволілі б Захаду заплюшчыць вочы на тое, што адбываецца, пагадзіцца на фінансавую дапамогу», – сказаў ён.

Сярод такіх пытанняў – адмена смяротнага пакарання або ўвядзенне мараторыя на яе, змяненне выбарчай сістэмы, павелічэнне тэрмінаў паўнамоцтваў прэзідэнта і парламента.

Янукевіч таксама заявіў, што ў лістападзе актывізавалася расейская прапаганда і дзейнасць прарасейскай пятай калоны ў Беларусі. Так, праводзяцца канферэнцыі, выдаюцца кнігі, якія носяць антыбеларускі характар.

Паводле словаў палітыка, гэта робіцца з мэтай эканамічнага і палітычнага ціску на Лукашэнку, для таго, каб «абрэзаць яму шлях на Захад, яшчэ больш прывязаўшы да Расеі».

Пры гэтым Янукевіч звярнуў увагу на тое, што развіццё дыялогу з Захадам праходзіць на фоне рэпрэсій, якія доўжацца. «Магчыма, яны больш мяккія, але носяць больш масавы характар, – сказаў лідар Партыі БНФ. – Таму дыялог хоць і важны, але ён павінен быць абумоўлены, павінна быць дарожная мапа. Беларускія ўлады таксама павінны рабіць крокі насустрач».

Напісаць каментар 12

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках