5 траўня 2024, Нядзеля, 19:49
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Заўтра сіноптыкі абяцаюць снег

1
Заўтра сіноптыкі абяцаюць снег

Кароткачасовы снег пройдзе ў Беларусі 4 снежня.

Пра гэта паведамілі ў Рэспубліканскім цэнтры гідраметэаралогіі, кантролю радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя.

Будзе воблачна з праясненнямі. Ноччу і раніцай на большай частцы Віцебскай, Магілёўскай, Гомельскай, Берасцейскай і ў асобных раёнах Гарадзенскай, Менскай абласцей, днём у асобных раёнах краіны пройдзе кароткачасовы снег.

У начныя і ранішнія гадзіны месцамі чакаецца слабы туман. На асобных участках дарог будзе галалёдзіца. Вецер прагназуецца паўднёва-заходні сярэдні. Тэмпература паветра ноччу складзе ад мінус 2 да мінус 8 градусаў, пры праясненнях – ад 9 да 12 марозу. Днём будзе ад нуля да мінус 6 градусаў.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках