5 траўня 2024, Нядзеля, 22:22
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Вільні з аншлагам прайшоў канцэрт Лявона Вольскага

1
У Вільні з аншлагам прайшоў канцэрт Лявона Вольскага

Вядомы беларускi музыка прэзентаваў альбом «Псіхасаматыка».

Прафесійную наўпростую відэатрансляцыю канцэрта правеў тэлеканал «Белсат».

«Псіхасаматыка» – першая кружэлка, якая выходзіць пасля смерці Ганны Вольскай, жонкі і дырэктаркі артыста. Грошы на запіс збіраліся простымі людзьмі. На сваёй старонцы Вольскі падкрэслівае, што «гэты альбом мы зрабілі разам» – сродкі ўнеслі 600 чалавек з 30 краінаў.

«Гэты альбом для мяне незвычайна асабісты. У многіх песнях сканцэнтраваныя вельмі асабістыя думкі, пачуцці, эмоцыі і перажыванні», – адзначыў Лявон Вольскі пры выхадзе альбома.

Разам з Вольскім на сцэну «Loftas» у суботу выйшлi Бергеруд і Б'ёрн Холмслэнд (абодва – гітара), Сіндрэ Скее (барабаны) і бас-гітарыст Алесь-Францішак Мышкевіч. Акрамя песняў з новага альбома падчас 2-гадзіннага канцэрта ў Вільні Вольскі выканаў найлепшыя кампазіцыі са сваіх папярэдніх групаў і праектаў.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках