5 траўня 2024, Нядзеля, 12:11
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Падчас будаўніцтва метро ў Варшаве знайшлі парэшткі ахвяраў вайны

2
Падчас будаўніцтва метро ў Варшаве знайшлі парэшткі ахвяраў вайны

Падчас будаўнічых працаў у варшаўскім раёне Воля прадаўжаюць знаходзіць парэшткі ахвяраў маштабнай трагедыі – разні Волі 1944 года.

У Варшаве пачаліся працы над новым адрэзкам другой лініі метро ў раёне Воля. Падчас працаў на вуліцы Гурчэўскай былі знойдзеныя чалавечыя косткі. Верагодней за ўсё, гэта парэшткі ахвяраў разні Волі 1944 года, паведамляе «Радыё Польшча».

Падчас уціску Варшаўскага паўстання, 5 жніўня 1944 года, у раёне Воля адбылася маштабная трагедыя – нацысты выразалі ўсіх жыхароў раёна, у тым ліку жанчынаў, дзяцей і старых. Дзень, у які з жыццём рассталіся блізу 50 тысячаў чалавек, увайшоў у гісторыю пад назвай «Чорная субота». Гітлераўцы палілі целы сваіх ахвяраў, а потым закопвалі косткі. Раён Воля быў спалены, а каменныя дамы зраўнялі з зямлёю.

Пасля вайны ў раёне праводзілі эксгумацыі, аднак не ўсе парэшткі атрымалася адшукаць. Часта парэшткі ахвяраў вайны знаходзілі падчас будаўніцтва водаправода, перабудовы вуліцаў і дамоў.

Мяркуецца, што ў працэсе будаўніцтва другой лініі метро будуць выяўленыя чарговыя косткі. Падчас папярэдніх працаў у раёне Сродмесце будаўнікі знаходзілі не толькі косткі загінулых варшавянаў, але таксама бомбы і снарады часоў Варшаўскага паўстання.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках