5 траўня 2024, Нядзеля, 22:36
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Беларусі абмяжуюць увоз птушак з Украіны

1
У Беларусі абмяжуюць увоз птушак з Украіны

Паведамляецца, што там птушкі сталі хварэць на грып.

З 3 снежня Беларусь абмяжоўвае ўвоз птушак з Украіны, Румыніі і Аўстрыі. Таму што Міжнароднае эпізаатычнае бюро (МЭБ) зафіксавала на тэрыторыі гэтых краінаў выпадкі захворвання птушак на высокапатагенны грып, або, па-іншаму, птушыны грып.

У Беларусь перастануць увозіць з гэтых рэгіёнаў жывых птушак, інкубацыйныя яйкі дзікіх, заапаркавых і цыркавых адчувальных жывёлаў, мяса птушкі, яечны парашок, меланж і іншыя прадукты перапрацоўкі курыных яек. У гэты спіс трапляе таксама пух і пяро, корм і кармавыя дабаўкі з птушкі, паляўнічыя трафеі, паведамляе БелТА.

Раней выдадзеныя дазволы на ўвоз гэтых тавараў у Беларусь адмяняюцца.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках