5 траўня 2024, Нядзеля, 18:49
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Расея і Беларусь здымуць серыял «Спадар Не» пра Грамыку

19
Расея і Беларусь здымуць серыял «Спадар Не» пра Грамыку
ГРАМЫКА (НА ФОТА КРАЙНІ ЗЛЕВА) І КІРАЎНІК СССР ЛЕАНІД БРЭЖНЕЎ
ФОТА: EPA

Кіраўнік МЗС СССР Андрэй Грамыка быў выхадцам з Беларусі.

Расея і Беларусь плануюць разам зняць тэлесерыял «Спадар Не» пра міністра замежных справаў СССР з 1957 да 1985 года Андрэя Грамыку, сказаў кіраўнік дэпартамента кінематаграфіі Міністэрства культуры Расеі Вячаслаў Цяльноў на паседжанні калегій мінкультуры РФ і Беларусі ў Санкт-Пецярбургу, паведамляе прэс-служба расейскай установы.

«Прапрацоўваецца магчымасць стварэння тэлевізійнага серыяла "Спадар Не", прысвечанага міністру замежных справаў СССР Андрэя Грамыку», – заявіў Цяльноў.

Паводле словаў аднаго з ініцыятараў ягонага стварэння, старшыні тэлерадыёвяшчальнай арганізацыі саюзнай дзяржавы Ігара Вугольнікава, у тэлевізійнай версіі будзе 12 50-хвілінных серый, а траціну карціны здымуць за межамі Расеі і Беларусі – у Вашынгтоне і Лондане.

Андрэй Грамыка – савецкі дыпламат і дзяржаўны дзеяч, выхадзец з Беларусі. У 1957 – 1985 гады ўзначальваў знешнепалітычную ўстанову СССР, у 1985 – 1988 гады быў старшынёй прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР. Ён неаднаразова выкарыстоўваў права вета на галасаваннях у Радзе Бяспекі ААН, за што ў заходняй прэсе атрымаў мянушку «Спадар Не».

Напісаць каментар 19

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках