5 траўня 2024, Нядзеля, 23:07
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Кіраўнік сената Польшчы сустрэнецца ў Менску з Лукашэнкам і апазіцыяй

4
Кіраўнік сената Польшчы сустрэнецца ў Менску з Лукашэнкам і апазіцыяй
Станіслаў Карчэўскі
Фота: wp.pl

Старшыня польскага сената Станіслаў Карчэўскі на чале дэлегацыі наведае 5 – 6 снежня Беларусь.

Пра гэта паведаміла БелаПАН 3 снежня амбасада Польшчы.

У склад дэлегацыі ўваходзяць сенатары Яніна Сагатоўска, Станіслаў Гогач, Анджэй Місёлек, Лешэк Пяхота і дэпутат Адам Андрушкевіч – сустаршыня Польска-беларускай парламенцкай групы.

Станіслаў Карчэўскі сустрэнецца ў Менску з Аляксандрам Лукашэнкам, кіраўніком «савета рэспублікі» Міхаілам Мясніковічам, а таксама з старшынёй «палаты прадстаўнікоў» Уладзімірам Андрэйчанкам.

Спікер сената Польшчы абмяркуе з беларускімі палітыкамі парламенцкае, рэгіянальнае супрацоўніцтва, пытанні малога прымежнага руху, эканамічнае супрацоўніцтва і развіццё ўзаемадзеяння ў галіне адукацыі. Ён закране таксама тэму палякаў, якія жывуць у краіне, і абмяркуе магчымасць заканчэння спрэчак вакол Саюза палякаў у Беларусі, адзначаюць у амбасадзе.

Паводле інфармацыі амбасады, у ходзе візіту пройдзе сустрэча з палякамі, якія жывуць у Беларусі, а таксама з прадстаўнікамі апазіцыі.

Акрамя таго, на філалагічным факультэце Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта польская дэлегацыя сустрэнецца са студэнтамі і выкладчыкамі.

Польскія сенатары наведаюць РНПЦ дзіцячай анкалогіі, гематалогіі і імуналогіі.

Дэлегацыя ўшануе памяць ахвяраў сталінскіх рэпрэсій, брацкія магілы якіх знаходзяцца ў Курапатах, на ўскраіне Менска.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках