26 красавiка 2024, Пятніца, 9:21
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Аляксандр Хацкевіч можа ўзначаліць кіеўскае «Дынама»

1
Аляксандр Хацкевіч можа ўзначаліць кіеўскае «Дынама»
ФОТА: EPA

Кантракт галоўнага трэнера ўкраінскага футбольнага клуба заканчваецца летам 2017 года.

Кіраўніцтва кіеўскага «Дынама» разглядае кандыдатуру галоўнага трэнера зборнай Беларусі Аляксандра Хацкевіча на выпадак магчымай змены галоўнага трэнера, піша by.tribuna.com.

Акрамя таго, у спісе кандыдатаў фігуруе Алег Конанаў, аднак яго шанцы ацэньваюцца ніжэй. Яшчэ адным прэтэндэнтам з'яўляецца Леанід Кучук, які раней працаваў з кіеўскім «Арсеналам», «Кубанню» і «Лакаматывам».

Раней Кучук быў заўважаны на базе «Дынама». Сам трэнер заявіў, што проста прыехаў паглядзець матч дублюючых складаў «Дынама» і «Сталі».

Паводле непацверджанай інфармацыі, кіеўскае «Дынама» разглядае кандыдатуры яшчэ некалькіх спецыялістаў, але іх імёны невядомыя.

Нагадаем, кантракт трэнера кіеўскага «Дынама» Сяргея Раброва заканчваецца летам 2017-га і бакі дагэтуль не працягнулі пагадненне. Зрэшты, высокая імавернасць, што зімой Раброў усё-такі застанецца ў клубе.

Раней прэзідэнт «Дынама» неаднаразова заяўляў, што цалкам давярае Сяргею Раброву.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках