26 красавiка 2024, Пятніца, 8:59
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Улады зацікавіліся фрызурамі менчукоў?

28
Улады зацікавіліся фрызурамі менчукоў?

Сталічныя кантралёры ўзяліся за цырульні.

Прадстаўнікі Міністэрства антыманапольнага рэгулявання і гандлю (МАРГ) прыйшлі з пазапланавай праверкай у цырульню «Мода ЛТД» і выявілі сціжму парушэнняў, паведамляе «Мінскі кур'ер».

— Знайшлі тубы лаку для пазногцяў, тэрмін прыдатнасці якіх скончыўся ў 2015 і 2014 гадах. На пачках іншых сродкаў для догляду адсутнічала інфармацыя на расейскай або беларускай мове, — адзначыла намесніца начальніка ўправы кантролю — гандлёвай інспекцыі галоўнай управы МАРГ у горадзе Менску Вольга Язвінская.

Рэвізоры накіраваліся ў залу, дзе высветлілі: цырульнікі выкарыстоўваюць у працы няякасныя фарбавальныя матэрыялы, сродкі для ўкладкі валасоў. Так, прафесійную італійскую фарбу павінны былі спісаць яшчэ паўтара года таму, а гель-бляск з эфектам мокрых валасоў ужо год як пратэрмінаваны.

У ліку іншых парушэнняў — паўторнае выкарыстанне паску для вадкага лаку. Іншымі словамі, калі ў ёмістасці скончыўся адзін сродак, далівалі туды іншы. І не факт, што ідэнтычны. Пачуўшы гэтую заўвагу, цырульнікі толькі паціснулі плячыма, маўляў, не ведалі, што так рабіць нельга.

Кантрольныя мерапрыемствы ў Менску будуць прадаўжацца. У выніку праверкі аб'екта складуць службовую запіску, якую перададуць на разгляд кіраўніцтву МАРГ.

Напісаць каментар 28

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках