26 красавiка 2024, Пятніца, 23:01
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

На Кубе забароняць называць вуліцы і ставіць помнікі ў гонар дыктатара Кастра

7
На Кубе забароняць называць вуліцы і ставіць помнікі ў гонар дыктатара Кастра
ФОТА: REUTERS

Адпаведны закон прыме парламент краіны на сваёй наступнай сэсіі.

На Кубе не будуць называць вуліцы ў гонар памерлага Фідэля Кастра або ставіць яму помнікі, каб унікнуць з’яў культу асобы, заявіў брат памерлага лідара Равуль.

Выступаючы перад прыхільнікамі Фідэля Кастра на акцыі, прысвечанай заканчэнню падарожжа скрыні з прахам з Гаваны ў Сант'яга-дэ-Куба, ягоны брат Равуль, што ўладарыць на выспе з 2006 года, паабяцаў, што парламент на сваёй наступнай сэсіі прыме адпаведны закон, паведамляе "Корреспондент".

Гэты закон, заявіў брат Фідэля Кастра, забароніць называць у гонар нябожчыка вуліцы, установы, паркі ды іншыя грамадскія месцы, а таксама ставіць у ягоны гонар помнікі і бюсты.

Прыняцце такога закона было жаданнем самога Фідэля Кастра, які памёр 26 лістапада.

Як заявіў Равуль, Фідэль забараняў выкарыстоўваць сваё імя і вобраз і падчас жыцця. Менавіта гэтым ён патлумачыў параўнальна рэдкае выкарыстанне вобразу Кастра ў камерцыйных мэтах, адрозна, напрыклад, ад ягонага паплечніка Эрнэста Чэ Гевары.

На развітанні з Фідэлем Кастра ў горадзе Сант'яга-дэ-Куба прысутныя некалькі былых і дзейных лідараў дзяржаў - прэзідэнт Балівіі Эва Маралес, лідар Нікарагуа Даніэль Артэга, вэнэсуэльскі прэзідэнт Нікалас Мадура і былыя прэзідэнты Бразіліі Лула да Сільва і Дылма Русэф.

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках