26 красавiка 2024, Пятніца, 13:31
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Палітолаг: Пуцін ужо мае пераемніка

16
Палітолаг: Пуцін ужо мае пераемніка
АЛЯКСЕЙ ДЗЮМІН

Гэты чалавек таксама камандаваў сіламі спецаперацый Расеі ўвесну 2014 года ў анэксаваным Крыме.

Расейскі палітолаг Станіслаў Бялкоўскі ў інтэрв'ю «Эхо Москвы» распавёў аб тым, што расейскі прэзідэнт ужо мае пераемніка, і ім з'яўляецца Аляксей Дзюмін, губернатар Тульскай вобласці.

Паводле слоў Бялкоўскага, гэты чалавек таксама камандаваў сіламі спецаперацый Расеі ўвесну 2014 года ў анэксаваным Крыме.

«Вы ведаеце, што гэтыя чуткі ходзяць ужо даўно, і часам яны знікаюць, а потым зноў з'яўляюцца ў СМІ. Надоечы з'явілася інфармацыя аб тым, што Дзюмін з'яўляецца даверанай асобай Пуціна і супрацоўнікам ягонай асабовай аховы. Гэты чалавек аддаваў загады Сілам спецаперацый увесну 2014 года, калі пачалася акупацыя Крыму. Фактычна выходзіць, што менавіта Дзюмін кіраваў далучэннем паўвыспы да Расеі», адзначае Бялкоўскі.

Паводле ягоных слоў, Пуцін казаў пра тое, што ганарыцца аперацыяй у Крыме – яна прайшла бяскроўна, а гэта значыць, што прэзідэнт ганарыцца і дзеяннямі Дзюміна, які кіраваў гэтай аперацыяй. «Пасля Крыму Дзюмін стаў намеснікам міністра абароны, потым – губернатарам, і гэта ўжо аб чымсьці кажа», - мяркуе палітолаг.

Напісаць каментар 16

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках