26 красавiка 2024, Пятніца, 14:27
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Майкл Тэрнер: ЗША не пакінуць еўрапейскіх хаўруснікаў

1
Майкл Тэрнер: ЗША не пакінуць еўрапейскіх хаўруснікаў
Майкл Тэрнер
ФОТА: VOA

Кангрэсмэн-рэспубліканец упэўнены: Вашынгтон застанецца адданым сваім еўрапейскім хаўруснікам.

Неадназначныя заявы Дональда Трампа аб ролі NATO і ўдзеле ЗША ў Паўночнаатлантычным Альянсе, зробленыя ў перыяд выбарчай кампаніі, выклікалі глыбокую занепакоенасць у Еўропе.

Кангрэсмэн і былы старшыня парламенцкай асамблеі NATO Майкл Тэрнер запэўнівае: новая Адміністрацыя ЗША застанецца прыхільнай Артыкула 5 Статута NATO, а Кангрэс ужо прагаласаваў за вылучэнне неабходных сродкаў на Ініцыятыву для гарантавання еўрапейскай бяспекі.

«Мы прагаласавалі за павелічэнне выдаткаў на Ініцыятыву для гарантавання еўрапейскай бяспекі на суму 3,4 мільярда даляраў. У Кангрэсе падтрымліваюць гэты законапраект. Ён дазволіць размясціць войскі і вайсковую тэхніку на тэрыторыі Еўропы... Аднак заканадаўцы чакаюць прыняцця аналагічнай ініцыятывы з боку еўрапейскіх партнёраў».

У лютым наступнага года Пентагон перакіне ў Польшчу дадатковыя воінскія часткі. Пры гэтым і ў Брусэлі, і ў Вашынгтоне заклапочаныя не толькі нарошчваннем Масквой сіл на сваіх заходніх межах, але і моцным уплывам расейскім прапаганды ў Еўропе. Падчас адказу на пытанне Расейскай службы «Голас Амерыкі», кангрэсмэн адзначыў, што ЗША ставяцца да гэтага вельмі сур'ёзна.

«Гэта выклікае занепакоенасць не таму, што расейская прапаганда існуе, а таму што няма яснасці, як на яе адказваць. Калі я быў у Чарнагорыі, я бачыў там антынатаўскія білборды, мэта якіх падарваць грамадскую падтрымку NATO ў Чарнагорыі. На такія рэчы павінен быць дадзены адказ - мы павінны разумець, адкуль яны з'яўляюцца, хто іх фінансуе, як гэта законна спыніць...»

На прапаганду Расеі NATO адкажа праўдай. Пра гэта нядаўна заявіў у Брусэлі генеральны сакратар Альянсу Енс Столтэнберг. Ён таксама адзначыў, што паміж хаўруснікамі ўзмоцненае супрацоўніцтва ў сферы стратэгічных камунікацый. Расея ж для забеспячэння сваіх інтарэсаў без усякага сораму ігнаруе і парушае міжнародныя законы.

«Я не думаю, што нейкі нацыяналістычны штуршок прывёў да анэксіі Крыма. Мэта была адна: атрымаць вайсковую базу, стварыць так званыя «зоны нядопуску»: паветраную, наземную і марскую. Паглядзіце, што яны робяць у Калінінградзе, у Крыме, і што яны спрабуюць зрабіць у Сірыі. Яны ствараюць буферную зону, гэта такая «Варшаўская дамова» без непасрэднага ўдзелу іншых краін.

Агрэсіўная палітыка Расеі ў чарнаморскім рэгіёне вымушае ЗША ўзмацніць там сваю прысутнасць. Калі гэтага не зрабіць у найбліжэйшы час, мяркуе кангрэсмэн, баланс сіл у рэгіёне будзе парушаны».

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках