26 красавiка 2024, Пятніца, 11:59
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Юрый Альберс: Домрачава хоча стартаваць ужо ў нямецкім Оберхофе

5
Юрый Альберс: Домрачава хоча стартаваць ужо ў нямецкім Оберхофе

Галоўны трэнер нацыянальнай каманды Беларусі паведаміў, што тытулаваная біятланістка будзе ўдзельнічаць у першым у 2017 годзе этапе Кубка свету.

Паводле слоў галоўнага трэнера нацыянальнай каманды Беларусі Юрыя Альберса, Дар'і Домрачавай не давядзецца адпрацоўваць кваліфікацыйныя старты - тытулаваная біятланістка вернецца ў вялікі спорт раней, чым скончыцца «дэдлайн», прапісаны ў рэгламенце ІБУ, паведамляе «Прессбол».

- Дар'я ў гэтыя дні трэніравалася ў Шушэне. Яе планы застаюцца нязменнымі: яна хоча стартаваць ужо ў нямецкім Оберхофе на першым у 2017 годзе этапе Кубка свету. Працуе з задавальненнем, у яе ўсё атрымліваецца. Зразумела, пакуль кантрольных стартаў яна не рабіла, але тое, што я бачыў у Шушэне пры працы на агнявых рубяжах - мяне цешыла.

Найважнейшы нюанс. Тут у Эстэрсундзе мы высвятлялі ў чыноўнікаў ІБУ працэдурнае пытанне яе вяртання ў стартавы пратакол Кубка свету. Ніякіх кваліфікацыйных стартаў рабіць не давядзецца. Дар'я прапусціла менш, чым 15 спаборніцкіх месяцаў, якія прапісаныя ў правілах. Гэта значыць, у этапе Кубка ІБУ яна не мае патрэбы, можа адразу прыязджаць у Оберхоф, - заявіў Альберс.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках