26 красавiка 2024, Пятніца, 4:28
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Трампа з'явіліся два новыя кандыдаты на пасаду дзяржсакратара ЗША

У Трампа з'явіліся два новыя кандыдаты на пасаду дзяржсакратара ЗША
ДОНАЛЬД ТРАМП

Колькасць кандыдатаў на пасаду дзяржсакратара ЗША ў адміністрацыі абранага прэзідэнта Дональда Трампа расце.

Як піша Politico (пераклад – gordonua.com), да чацвёркі, у якую ўваходзілі экс-дырэктар ЦРУ Дэвід Пятрэус, сенатар ад штата Тэнэсі Боб Коркэр, экс-губернатар Масачусэтса Міт Ромні і былы мэр Нью-Ёрка Рудольф Джуліяні, далучыліся яшчэ два кандыдаты.

Гаворка ідзе пра адмірала флоту ў адстаўцы Джэймса Стаўрыдыса і кіраўніка нафтавай кампаніі ExxonMobil Рэкса Тылерсана.

Дарадца Трамп Кэліэн Конуэй пацвердзіла журналістам інфармацыю пра тое, што абраны прэзідэнт пашырыў спіс кандыдатаў на пасаду дзяржсакратара.

Нагадаем, рэспубліканец Дональд Трамп быў абраны прэзідэнтам ЗША на выбарах 8 лістапада, ён уступіць на пасаду 20 студзеня 2017 года. Цяпер ён заняты фармаваннем будучай каманды.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках