27 красавiка 2024, Субота, 5:41
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Кадравая чыстка

13
Кадравая чыстка
ФОТА: КАМЕРСАНТ

Крызіс у Беларусі дыктуе кансалідацыю вертыкалі ўлады.

Кіраўнік адміністрацыі Лукашэнкі Аляксандр Косінец і ягоны першы намеснік Канстанцін Мартынецкі вызваленыя ад займаных пасад з фармулёўкай «у сувязі з пераходам на іншую працу».

Адпаведныя ўказы дыктатар падпісаў 5 снежня.

Выканаўцам абавязкаў кіраўніка адміністрацыі прэзідэнта прызначаны Валерый Міцкевіч.

З чым звязаная падвойная адстаўка?

- Дублем звольненыя двое - падзея для наменклатуры і, магчыма, для замежных назіральнікаў, якія ў Косінцы бачылі ледзь не пераемніка Лукашэнкі, - адзначае палітычны аглядальнік «БДГ» Раман Якаўлеўскі.

- Гэтыя звальненні могуць азначаць і вынік немагчымасці Косінца наладзіць стасункі з крамлёўскай адміністрацыяй. Ды і наогул гнеў Лукашэнкі нядзейнасць сваёй адміністрацыі.

- Беларускі правадыр знайшоў вінаватых за цяперашні крызіс?

- У яго заўсёды выходзіць хтосьці вінаватым, але гэта крыху спрошчанае бачанне сітуацыі. Цікава, хто стане новым кіраўніком штаба прэзідэнта і наколькі ён будзе блізкі-далёкі ад талісмана наменклатуры Мясніковіча? Па-мойму, апаратны досвед Мясніковіча можа быць зноў запатрабаваны ў вертыкалі ўлады. У свой час ён узначальваў адміністрацыю прэзідэнта.

Дарэчы, характэрна, што маштабныя кадравыя перамены закранулі і БТ - галоўнага інструмента прапаганды. Праўда, пакуль толькі на ўзроўні кіраўнікоў ключавых падраздзяленняў і каналаў. Да прыкладу, канал «Беларусь 24» узначаліў Мартыненка - экс-кіраўнік Белтэлерадыёкампаніі, кажуць, звольнены і кіраўнік АТН.

Відавочна, што крызіс дыктуе неабходнасць жорсткай кансалідацыі ўсёй вертыкалі ўлады.

Доктар палітычных навук Павел Вусаў выстаўляе дзве версіі звальнення:

- Косінец быў фаварытам у Лукашэнкі. Дзве выбарчыя кампаніі правёў эфектыўна. Для адстаўкі могуць быць дзве прычыны: стаў занадта моцным і пачаў ціснуць на іншыя кланы, альбо ў сувязі з эканамічнымі праблемамі ў краіне.

- Лукашэнка надумаў засцерагчы сябе ад патэнцыйнага пераемніка?

- Не, на пераемніка той не цягнуў, ён выканаўца (Косінец). А вось в. а. кіраўніка адміністрацыі Міцкевіч у 2001-2005 гадах з'яўляўся намеснікам міністра юстыцыі, член Цэнтральнай камісіі Рэспублікі Беларусь у «выбарах» і правядзенні рэспубліканскіх «рэферэндумаў». Магчыма, гэта сігнал, што можа будзе запушчаны працэс рэферэндуму, - падкрэсліў Павел Вусаў.

Напісаць каментар 13

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках